Сёньня зь Менску сотні вернікаў-каталікоў накіраваліся ў ХІХ пілігрымку ў Будслаў.
Штогоду яна распачынаецца 27 чэрвеня ад сьценаў Менскага катэдральнага касьцёлу й завяршаецца 1 ліпеня каля нацыянальнай сьвятыні — Маці Божай Будслаўскай.
Працягласьць трасы зь Менску да Будслава складае 180 кілямэтраў.
Вернікі маюць сінія сьцягі, бэйсболкі, касынкі, на якіх напісана “Менск- Будслаў”. У менскай пілігрымцы ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Па дарозе да іх далучаюцца вернікі з усёй Беларусі.