Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася пілігрымка на месца пакутніцкай сьмерці ксяндзоў-марыянаў


Радыё Свабода Сёньня з Полацку ў Росіцу (Дрысенскі раён) – месца пакутніцкай сьмерці беларускіх ксяндзоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча ды Юр''я Кашыры – выйшла традыцыйная пілігрымка.

Сёлетняя пілігрымка восьмая па ліку, у ёй бяруць удзел 80 вернікаў з Полаччыны, а таксама з Глыбокага, Віцебску, Лынтупаў ды іншых гарадоў і мястэчак. Заўтра яшчэ адна пілігрымка выправіцца ў Росіцу з Друі – цэнтру беларускіх марыянаў, а ўчора з Воршы 20 маладых вернікаў выехалі туды на роварах.

У пілігрымцы ўдзельнічаюць вернікі як лацінскага, так і ўсходняга каталіцкага абрадаў. Гэта ў асноўным моладзь. Рушылі ў далёкую дарогу й людзі сталага веку, у тым ліку 76-гадовая Тарэса Мілашэвіч – сьведка Росіцкай трагедыі.

Ксяндзы Антоні Ляшчэвіч ды Юры Кашыра зазналі сьмерць разам з жыхарамі Росіцы. У лютым 1943 году карнікі з латыскага легіёну загналі людзей гэтай вёскі ў адрыну і спалілі жыўцом. Папа рымскі Ян Павал ІІ далучыў ксяндзоў да ліку сьвятых, і з гэтай нагоды на месцы Росіцкай трагедыі ладзяцца штогадовыя ўрачыстасьці. Сёлета яны пачнуцца 10 жніўня. У іх возьмуць удзел высокія касьцельныя дастойнікі зь Беларусі, а таксама госьці з Ватыкану, Польшчы, Літвы, Латвіі ды іншых краінаў.

Удзельнікі пілігрымкі

Ачольвае пілігрымку ксёндз Вячаслаў Пяленак

76-цігадовая Тарэса Мілашэвіч сёмы раз ідзе ў Росіцу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG