Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася традыцыйная пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў


Радыё Свабода Сёньня ў Полацку, ля муроў Сафійскага сабору, завяршылася пілігрымка беларускіх грэка-каталікоў. Пілігрымы прайшлі дарогу зь Віцебску ў Полацак у памяць пяцёх манахаў-базыліянаў, забітых у месьце Полацкім расейскім царом Пятром І ды ягонымі служкамі. Сёлетняя пілігрымка – дванаццатая па ліку. У ёй бралі ўдзел 110 вернікаў з усяе Беларусі, а таксама госьці з Украіны.

Гісторыя пакутніцкай сьмерці манахаў сягае далёкага 1705 году. Тады, падчас Паўночнай вайны, у Полацак завітаў расейскі цар Пятро І. Усходні валадар наведаў Сафійскі сабор і разам са сваімі цівунамі забіў пяцёх, як яны казалі, “схізматыкаў” – манахаў-базыліянаў.

Пілігрымка скончылася сумеснай малітвай у памяць пакутнікаў на тым месцы, дзе яны прынялі сьмерць – ля муроў Сафійскага сабору.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG