Беларускі дзень у Страсбуры (жывая відэатрансьляцыя)

23 чэрвеня беларускі парлямэнт зноў можа атрымаць статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы сёньня разглядаюць сытуацыю ў Беларусі. З 11 па 13 гадзін менскага часу пройдзе абмеркаваньне справаздачы італьянскага дэпутата Адрэа Рыгоні, якія зьяўляецца спэцдакладчыкам ПАРЭ па Беларусі.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ СЭСІІ



Сёньня ж чакаецца прыняцьце рэзалюцыі і прэсавая канфэрэнцыя спадара Рыгоні. Сёньня магчымае наданьне парлямэнту Беларусі статуса спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ. На слуханьнях прысутнічаюць дзьве беларускія дэлегацыі. Афіцыйную ўзначальвае віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў, дэлегацыю ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў — лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Беларусь у 1993 годзе ўжо атрымлівала статус адмыслова запрошанай у ПАРЭ. Аднак пасьля праведзенага ў 1996 годзе канстытуцыйнага рэфэрэндуму, вынікі якога не былі прызнаны дэмакратычным сьветам, гэтага статусу Беларусь была пазбаўлена.

За хадой дыскусіі ў ПАРЭ сачыце на сайце Свабоды. Наш карэспандэнт працуе ў Страсбуры.