Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка заявіў, што калі беларускія вытворцы хочуць прадаваць свае прадукты ў Расеі, яны павінны выконваць расейскія законы.
Камэнтуючы вынікі малочнай вайны падчас онлайн-канфэрэнцыі з чытачамі газэты “Коммерсантъ”, Г.Анішчанка адзначыў:
“Пачуцьцё незадаволенасьці ў мяне засталося, да канца справа не даведзена.
Але ў тым, што адбылося, для Беларусі вялікая карысьць. Расейскае заканадаўства мадэрнізуецца, хутка зьявяцца падобныя тэхрэглямэнты пра сокі, мяса і мяса птушкі, іншыя прадукты. Калі хочуць прадаваць у нас свае прадукты — калі ласка, але толькі выконваючы законы”.
Таксама спадар Анішчанка заявіў, што “ў малочнай вайне вінаваты Дзяржстандарт Беларусі, спадар Назарэнка, які агрэсіўна сябе паводзіў, хаця павінен быў усё гэта даўно зрабіць”.