Кіраўнік Беларусі пачынае сёньня трохдзённы афіцыйны візыт у Туркмэністан.
На 18 чэрвеня заплянаваная яго сустрэча з прэзыдэнтам Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедавым.
Будуць абмеркаваны пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, плянуецца падпісаць пакет дакумэнтаў. Таксама кіраўнікі краінаў возьмуць удзел у закладцы комплексу па вытворчасьці калійных угнаеньняў у паселішчы Гарлык, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.