Малочны канфлікт Беларусі і Расеі не зьвязаны з пастаўкамі сухога малака на расейскі рынак.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі патлумачылі, што сухое малако — гэта асобная размова. Дамоўленасьці пра “абнуленьне” ўвозу сухога малака зь Беларусі ў другім і трэцім кварталах і павелічэньне паставак беларускага тварагу, сыру і масла дасягнутыя зь Мінсельгасам Расеі і “тычацца толькі квотаў на пастаўкі”, перадае Інтэрфакс.
Але гэта не зьвязана зь перамовамі пра аднаўленьне доступу беларускай малочнай прадукцыі на расейскі рынак. У беларускім Міністэрстве сельскай гаспадаркі заявілі, што беларускія вытворцы ня могуць пастаўляць сваю прадукцыю ў Расею ў зьвязку з рашэньнем “Роспотребсоюза”.
Раней расейскія мэдыі распаўсюдзілі заяву міністра сельскай гаспадаркі Расеі Алены Скрыньнік, што “Расея і Беларусь завяршылі перамовы па малочнай праблеме і дасягнулі дамоўленасьці, якая задавальняе абодва бакі”.