Беларусь і Расея могуць у чацьвер падпісаць міжурадавае пагадненьне пра будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў журнaлістам кіраўнік "Росатома" Сяргей Кірыенка.
Паводле яго, дакумэнт можа быць падпісаны падчас паездкі кіраўніка ўраду Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск, перадае Інтэрфакс.
У канцы мінулага году дырэктар дэпартамэнту разьвіцьця ядзернай энэргетыкі міністэрства энэргетыкі Беларусі Мікалай Груша паведаміў, што беларускую атамную электрастанцыю пачнуць будаваць расейцы. Менавіта яны ўзьвядуць першыя два блёкі АЭС.