Праграма Дзён уключае штодзённыя імпрэзы да 17 чэрвеня і прымеркаваная да Нацыянальнага дня Швэцыі. Дні культуры Швэцыі сёлета праводзяцца ў Беларусі ўжо восьмы раз. З кожным годам кола іх удзельнікаў з абедзьвюх краінаў пашыраецца.
Дзьмітрыя Плакса многія ведаюць зь леташніх Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі як перакладчыка твораў швэдзкіх пісьменьнікаў на беларускую мову і беларускіх на швэдзкую. Ведаюць і як літаратара, які піша па-расейску, па-швэдзку і па-ангельску. Але сёлета супольнае культурнае сьвята швэдаў, сярод якіх цяпер жыве Дзьмітры, і беларусаў, сярод якіх ён нарадзіўся і вырас, пачнецца прэзэнтацыяй першай беларускамоўнай кнігі Дзьмітрыя. І гэта – адзін з самых яскравых вынікаў васьмігадовай традыцыі сяброўства беларускіх літаратараў са швэдзкімі ці наадварот. Дадамо, што прэзэнтацыя кнігі Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў” пройдзе сёньня а 19-й у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.
Літаратурную частку праграмы працягне 21 траўня вечарына ў Тэатры-студыі імя Міровіча (Акадэмія мастацтваў). Падчас яе будзе прэзэнтаваны першы зборнік сучасных швэдзкіх апавяданьняў па-беларуску. Ён зьявіўся дзякуючы супрацоўніцы Швэдзкага цэнтру ў Беларусі Вользе Рызмаковай. Вольга ня толькі падабрала творы для кнігі, ня толькі сама пераклала значную іх частку, але й вучыць гэта рабіць сваіх студэнтаў:
“Зборнік швэдзкага апавяданьня рэпрэзэнтуе дзевяць нашых перакладчыкаў, дванаццаць швэдзкіх аўтараў і чатырнаццаць навэляў. Спадзяюся, будзе цікава”.
Некаторыя з аўтараў гэтае кнігі прыехалі на сустрэчу са сваімі беларускімі чытачамі. У прыватнасьці, вельмі вядомы швэдзкі пісьменьнік Мікаэль Ніэмі, чый новы раман “Папулярная музыка зь Вітулы” Вольга цяпер перакладае. А яшчэ яна паставіць аўтограф усім ахвочым вывучаць мову паўночнай краіны на сваім падручніку “Кароткая граматыка швэдзкай мовы для беларусаў”. Першы такі падручнік у Беларусі – яшчэ адзін плён супольных культурных стасункаў.
Зь беларускага боку ў вечарыне 21 траўня будуць удзельнічаць згаданы ўжо Дзьмітры Плакс, а таксама паэты Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Андрэй Хадановіч і Людміла Рублеўская.
Музычную частку праграмы Дзён Швэцыі ўпрыгожыць канцэрт зоркі скандынаўскага фры-джазу саксафаніста Матса Густафсана, які прагучыць 5 чэрвеня ў Белдзяржфілярмоніі.
А аматары кінамастацтва ўбачаць стужкі швэдзкіх клясыкаў Яна Труэля, Даніэля Альфрэдсана, Ёнса Ёнсана і Аміра Чамдына.
Імпрэзы праграмы Дзён культуры Швэцыі адбудуцца, акрамя Менску, у Магілёве, Пінску і Баранавічах.