Падчас працы ў Менску міжнароднай выставы ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі “Milex-2009” генэральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы Мікалай Бардзюжа заявіў журналістам, што пытаньне аб пастаўцы Беларусі ракетных комплексаў С-400 і “Іскандэр” будзе вырашана станоўча.
Разам з тым, паводле генэральнага дырэктара “Расабаронэкспарту” Анатоля Ісайкіна, Беларусь пакуль афіцыйна не зьвярталася адносна гэтых паставак. Каму больш патрэбныя ракетныя комплексы на беларускай тэрыторыі – Беларусі ці Расеі? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць зь незалежным вайсковым аглядальнікам Аляксандрам Алесіным.
Дашчынскі: Пытаньне паставак расейскіх ракетных комплексаў абмяркоўваецца ня першы год. Яшчэ ў 2007 годзе мэдыі паведамлялі пра заяўку афіцыйнага Менску на пастаўку С-400. Аднак расейскія крыніцы паведамлялі, што будуць выконвацца заказы для ўласнага войска. Тады ж Беларусь выказалася за куплю комплексаў “Іскандэр”. У расейскіх мэдыях зьявіліся камэнтары, што гэта будзе асымэтрычны адказ на разьмяшчэньне элемэнтаў амэрыканскай проціракетнай абароны ў Эўропе. Таксама сёлета афіцыйны Менск паведаміў, што зьбіраецца дамагчыся перадачы гэтай зброі на выгадных для сябе ўмовах. Чаму ж ідзе такі гандаль вакол гэтых комплексаў?
Алесін: С-400 – гэта сыстэма проціпаветранай абароны. Адносна яе ўзьнікла пытаньне, бо Расея адчувае пагрозу для свайго ядзернага патэнцыялу з боку амэрыканскай звышдакладнай няядзернай нестратэгічнай зброі. Прайграючы ЗША па колькасьці крылатых ракетаў авіяцыйнага і марскога базаваньня, расейцы асьцерагаюцца, што з дапамогай гэтых сродкаў ЗША могуць паставіць пад пагрозу расейскі ядзерны патэнцыял. Расейцы лічаць, што калі будуць запушчаныя гэтыя ракеты з тэрыторыі Польшчы ці акваторыі Балтыкі, то яны могуць нанесьці шкоду расейскім стратэгічным шахтам паміж Масквой і Ўралам. Цяпер дакладнасьць гэтых сыстэмаў такая, што яны могуць трапіць у накрыўку шахты, перашкаджаць яе адкрыцьцю. І ракета будзе ня здольная выканаць сваю задачу.
Каб гарантаваць сабе бясьпеку ад такой пагрозы, Расея зацікаўленая ў стварэньні на тэрыторыі Беларусі больш непранікальнай проціпаветранай заслоны, якая была б вынесеная максымальна наперад, на захад. Беларусь тут у стратэгічных разьліках – даволі важнае зьвяно. А ракеты “Іскандэр” раней называлі эўрастратэгічнымі. З аднаго боку, каб папужаць эўрапейцаў, зрабіць іх больш згаворлівымі. Нават з пункту гледжаньня пэрспэктывы ўваходжаньня Ўкраіны ў НАТО, а таксама аэрадромаў і радараў, якія могуць зьявіцца на тэрыторыі краінаў Балтыі. Таму расейцы хутчэй паставяць усю гэтую зброю Беларусі нават ва ўрон свайму войску.
Дашчынскі: Аднак гэтае пытаньне занадта доўга абмяркоўваецца. Ці матывавана гэта нейкім палітычным складнікам?
Алесін: Расея спрабуе з свайго боку ўплываць на Лукашэнку. Пэрыядычна ў мэдыях падымаецца пытаньне: ці перадаваць гэтую зброю свайму хаўрусьніку, які заўтра возьме ды сыдзе ў НАТО? Але яны больш зацікаўленыя ў гэтым, чым Лукашэнка. Чым бліжэйшы час стратэгічных перамоваў з ЗША, тым больш расейцы будуць зацікаўленыя вырашыць гэтае пытаньне на сваю карысьць.
Лукашэнка вайсковым патэнцыялам гандлюе і страшыць. Ён хоча быць больш прыкметным гульцом. Больш каштоўным. Ён увесь час падкрэсьлівае, што ён сэрца Эўропы, што войска беларускае – дзясятае ў Эўропе па патэнцыяле. Я думаю, што гэта козыр для гандлю, найперш эканамічнага, як у бок Захаду, так і ў бок Расеі.
Дашчынскі: Аднак жа цяпер сытуацыя памянялася. Беларусь афіцыйна далучылася да праграмы “Ўсходняга партнэрства”. Цяпер Расея будзе імкнуцца неяк адвярнуць назад Беларусь...
Алесін: Расеі вельмі выгадна кантраляваць гэтую паветраную прастору ў сваіх мэтах. Для Беларусі няма неабходнасьці ў С-400. Калі ў нас будуць добрыя стасункі з суседзямі, нам гэтая сыстэма не патрэбная. Яна найперш, вядома, у інтарэсах Расеі. Хаця яны гуляюць камэдыю: маўляў, мы беларусам не дамо. Насамрэч гэта найперш адпавядае іх інтарэсам. І калі будуць узгодненыя ўмовы перадачы, а гэта самае складанае, то празь некалькі гадоў гэтая сыстэма можа паступіць на ўзбраеньне СПА Беларусі.