Абласная пракуратура, азнаёміўшыся з матэрыяламі крымінальнай справы, распачатай віцебскай управай КДБ, зьняла зь Леаніда Сьвеціка абвінавачаньне ў паклёпе на прэзыдэнта.
Але праваабаронцу па-ранейшаму вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці — то бок у датычнасьці да зьяўленьня ў Віцебску лістоў з пагрозамі ад імя віцебскай філіі “Русского Національного Едінства”, якія цягам 2006-2007 гадоў атрымлівалі тутэйшыя грамадзкія і апазыцыйныя актывісты.
Матэрыялы крымінальнай справы, якія складаюць 11 тамоў, перададзеныя ў Віцебскі абласны суд. Бліжэйшым часам мае быць вызначаны судзьдзя, які будзе разглядаць справу Леаніда Сьвеціка. Дата пачатку працэсу пакуль не вядомая.
Калі суд прызнае актывіста вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, паводле артыкула 130, часткі 1 Крымінальнага кодэксу яму пагражае тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў.
Нагадаем, што справу супраць праваабаронцы абласная ўправа КДБ распачала год таму, 20 траўня. 23 траўня ў ягонай кватэры правялі 9-гадзінны ператрус, а потым канфіскавалі ўсю знойдзеную аргтэхніку. Крымінальны перасьлед Леанід Сьвецік лічыць помстай за праваабарончую дзейнасьць: на працягу 2006-2007 гг. ён дапамагаў апазыцыйным і грамадзкім актывістам, якія атрымалі лісты ад імя РНЕ, складаць скаргі ў пракуратуру і міліцыю, патрабуючы знайсьці і пакараць аўтараў гэтых допісаў. Амаль два гады згаданыя структуры адмаўляліся гэта рабіць, дасылаючы пісьмовыя адказы, што РНЕ — незарэгістраванае грамадзкае ўтварэньне і таму вінаватых знайсьці немагчыма.
Пасьля таго як крымінальная справа па фактах зьяўленьня лістоў была распачатая, Леаніда Сьвеціка дапыталі ў КДБ спачатку ў якасьці сьведкі, а потым абвясьцілі, што ён ужо падазраваны.
У верасьні 2008 году крымінальную справу супраць яго прыпынілі, а 31 сакавіка гэтага году сьледчы КДБ прад’явіў праваабаронцу абвінавачаньне адразу па двух крымінальных артыкулах. Адно зь іх — у паклёпе на прэзыдэнта — перад перадачай у суд адхіліла абласная пракуратура.
Сярод тых, хто атрымаў лісты з пагрозамі ад імя РНЕ, — рэдактар газэты “Вітебскій курьер” і бюлетэня “Курьер із Вітебска” Ўладзімер Базан, былая старшыня абласной арганізацыі АГП Алена Залеская, вядомы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда і шэраг мясцовых сябраў КХП БНФ. Усіх іх цягам году дапыталі ў КДБ як сьведак у справе Леаніда Сьвеціка.