Праваабаронца лічыць гэта сьвядомай правакацыяй. Цяпер ён знаходзіцца па-за межамі Віцебску, але ў панядзелак, 27-га жніўня, таксама мяркуе зьвярнуцца ў пракуратуру – каб невядомых правакатараў знайшлі ды распачалі супраць іх справу за абразу ягонага гонару ды годнасьці.
Да Паўла Левінава зьвярнуўся супрацоўнік пракуратуры, які праводзіць праверку паводле заявы сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай Партыі БНФ Яна Дзяржаўцава.
Ён, а таксама выканаўца абавязкі старшыні абласной арганізацыі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Таўпыга ды беспартыйныя актывісты Барыс Хамайда і Сяржук Каваленка 17-га жніўня атрымалі лісты аднольковага зьместу: "Мірон! Віцебская філія РНЕ зьвяртаецца да цябе з папярэджаньнем. Калі ты яшчэ раз вывесіш у нашым горадзе сваю бел-чырвон-белую анучу, мы цябе пакараем. Наш карны меч спасьцігне цябе ў любы час і ў любым месцы. Ведай пра гэта і сьцеражыся. Слава Расіі".
Лісты напісаны па-расейску і нават уласныя імёны адрасатаў перакладзеныя на расейскую мову: абодва Яны сталіся "Іванамі" – насуперак таму, што запісана ў іхных пашпартах.
Ян Таўпыга таксама мяркуе бліжэйшымі днямі зьвярнуцца ў пракуратуру з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць тых, хто рассылае лісты з пагрозамі. Той факт, што невядомым аўтарам вядомыя хатнія адрэсы атрымальнікаў, спадар Таўпыга расцэньвае як незаконнае ўмяшаньне ў прыватнае жыцьцё.
Дапамогу ў складаньні скаргаў на дзеяньні ад імя РНЕ прапануе яшчэ адзін віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік
Сьвецік: "РНЕ – гэта не зарэгістраваная ў Беларусі прафашысцкая арганізацыя, і ейная дзейнасьць падпадае пад 1-ю частку 193-га артыкулу Крымінальнага Кодэксу. Калі на моладзь з "Маладога фронту" заводзяць такія крымінальныя справы, то трэба шукаць гэтых РНЕ-шнікаў, каб яны таксама адказвалі за свае дзеяньні ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пракуратура мусіць больш пільна сачыць за расьсьледваньнем вось такіх спраў – з удзелам РНЕ”.
Цягам гэтага году падобныя лісты з пагрозамі фізычнай расправай за апазыцыйныя палітычныя погляды атрымалі старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Алена Залеская, кіраўніца літаратурнага аддзелу тэатра "Лялька" Вікторыя Дашкевіч і рэдактар недзяржаўнай газэты "Витебский курьер" Уладзімер Базан. Дарэчы, скаргу ў міліцыю спадару Базану дапамагаў складаць той самы прадстаўнік БХК Павал Левінаў, чыю адрэсу скарысталі прадстаўнікі РНЕ.
Аднак ранейшыя звароты ў праваахоўныя ворганы не прынесьлі плёну: міліцыянты адмаўляліся распачынаць крымінальныя справы на той падставе, што аўтараў лістоў знайсьці нібыта немагчыма.
Віцебск: расейскія фашысты пагражаюць Мірону, 20.08.2007