У Магілёве мясцовая апазыцыя і ўлада паасобку адзначылі гадавіну Чарнобыльскай катастрофы. Пятнаццаць прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацыяў сабраліся ля крыжа памяці, што непадалёк ад гарадзкіх паўнёва-ўсходніх могілак. Афіцыйнае мерапрыемства адбылося на тэрыторыі былой клінікі радыяцыйнай мэдыцыны ля памятнага знаку ахвярам Чарнобылю. Абодва месцы правядзеньня мерапрыемстваў — на гарадзкіх ўскрайках.
Апазыцыйнае мерапрыемства ініцыявала кааліцыя дэмакратычных сіл Магілёўшчыны. Ля крыжа прагучала малітва. Адбыўся непрацяглы мітынг. Быў ўскладзены вянок і запаленыя сьвечкі памяці.
Старшыня кааліцыі Юры Новікаў: «Сёлета мы нават не спрабавалі паўдзельнічаць у афіцыйным мерапрыемстве. Мы некалькі гадоў запар дамагаліся выступіць на ім. Нам адмаўлялі. Нават былі выпадкі калі не дазвалялі ўскласьці кветкі да памятнага знаку. Цяпер мы вырашылі наагул ігнараваць іх мерапрыемства. У нас ёсьць крыж, да якога мы штогод прыходзім і згадваем тых, хто пацярпеў ад Чарнобылю. Нас ніхто не змушае прыходзіць, мы самі сюды прыходзім».
За апазыцыйным мерапрыемствам назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў форме — адзін зь іх у званьні палкоўніка. Акрамя таго былі й чацьвёра ў цывільным. Удзельнікаў мерапрыемства здымалі на відэа.
Афіцыйны жалобны мітынг адбыўся ў першай палове дня. Першым з прамовай выступіў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка. У папярэднія гады першымі выступалі прадстаўнікі аблвыканкаму, найчасьцей — яго старшыня.
Памятны знак, ля якога сабраліся ўдзельнікі афіцыйнага мітынгу, пераважна школьная моладзь, цяпер знаходзіцца на тэрыторыі, дзе разьмешчаныя карпусы псыхіятрычнай лякарні. Акрамя моладзі на мітынгу былі чыноўнікі, прадстаўнікі сілавых структураў, праўладных грамадзкіх арганізацыяў, а таксама ліквідатары наступстваў чарнобыльскай катастрофы.