На пачатку 12-й гадзіны ў Гомелі быў прыпынены рух усялякага транспарту па вуліцы Савецкай. Вуліцу не маглі перайсьці нават пешаходы. На кожным скрыжаваньні і ў праездах у двары стаяць міліцыянты.
Закрыты доступ мінакам ў гарадзкі парк па-над Сожам, дзе ў старажытным палацы Румянцавых-Паскевічаў праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі зь Віктарам Юшчанкам.
А палове на першую рух транспарту аднавіўся, апрача цэнтральнай плошчы Леніна, якая прымыкае да паркавай тэрыторыі.
Ахоўнікі вартуюць і сквэр ля кінатэатру “Кастрычнік”, дзе ўсталяваны помнік ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку.
Па пэрымэтру сквэру камунальнікі адлоўліваюць бадзяжных сабак.