Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі ў овэртайме зборную Нарвэгіі ў матчы кваліфікацыйнага раўнду чэмпіянату сьвету, які праходзіць у Швайцарыі.
Вырашальную шайбу на 275 сэкундзе дадатковай пяціхвілінкі закінуў Руслан Салей. Па ходзе гульні беларусы прайгравалі 0:2. Нічыйнага выніку ў асноўны час матчу беларуская каманда дасягнула дзякуючы шайбам Аляксея Ўгарава і Міхаіла Грабоўскага.
Пасьля сёньняшняга матчу на рахунку беларускіх хакеістаў у кваліфікацыйнай групе “E” чатыры ачкі – каманда захоўвае шанцы на выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату. На гэтым этапе зборная Беларусі правядзе яшчэ два паядынкі: у суботу супернікамі беларусаў будуць фіны, а ў нядзелю – чэхі.