Каля 500 гектараў лесу гарыць на тэрыторыі Мілашавіцкага лясьніцтва ў Лельчыцкім раёне. Задымлены бліжэйшыя вёскі, у тым ліку і самі Мілашавічы.
Тушаць пажар спэцыяльнай тэхнікай. Задзейнічаны трактары, аўтацыстэрны, каля сотні працаўнікоў лясной гаспадаркі з ранцавымі распыляльнікамі вады. Верталёт “Мі-8” 40 разоў скідаў ваду на найбольш небясьпечныя ўчасткі.
Паводле стану на 17 гадзінаў, як паведамілі ў Мілашавіцкім лясьніцтве, распаўсюджаньне агню ўдалося спыніць. Лес гарыць унутры асяродку пажару.
Паводле стану на 17 гадзінаў, як паведамілі ў Мілашавіцкім лясьніцтве, распаўсюджаньне агню ўдалося спыніць. Лес гарыць унутры асяродку пажару.