Пажар адбыўся напярэдадні днём на шостым паверсе ў пакоі інтэрнату Менскага дзяржаўнага прафэсыйна-тэхнічнага каледжу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышка па вуліцы Сурганава, паведамляе БелТА.
Адбылося ўзгараньне тэлевізара і хатняй маёмасьці ў пакоі.
“Супрацоўнікамі МНС з шостага і сёмага паверхаў было эвакуявана 30 чалавек", - распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
З падазрэньнем на атручваньне ўгарным газам двое студэнтаў першага курсу былі шпіталізаваныя, але пасьля абсьледаваньня адпушчаныя дадому.
Папярэдняя прычына пажару - кароткае замыканьне тэлевізара.