Паводле адказнага за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіера Саляны, ні прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, ні ягоны малдоўскі калега Уладзімір Варонін хутчэй за ўсё ня прымуць удзел у саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе.
“Я маю ўражаньне, што прэзыдэнт Малдовы не прыедзе... больш менш такая самая сытуацыя і з Лукашэнкам”, - сказаў Саляна пасьля сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу.
Паводле агенцтва France Presse, неназваны эўрапейскі дыплямат паведаміў у кулюарах сустрэчы ў Люксэмбургу, што Малдову ў Празе хутчэй за ўсё будзе прадстаўляць прэм'ер-міністар Зінаіда Грачаная. Што да Беларусі, рашэньне можа быць прынятае ў апошнюю хвіліну, дадаў дыплямат, зазначыўшы, што міністар замежных справаў Беларусі на пачатку наступнага тыдня мае наведаць Брусэль.