Група сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам з праваабаронцам Уладзімерам Хільмановічам з Горадні правялі інфармацыйную кампанію супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
Як паведаміў Уладзімер Хільмановіч, маладыя актывісты АГП раздавалі ў цэнтры гораду газэту “Наш час”, нумар якой прысьвечаны антыядзернай тэматыцы, а таксама рознага кшталту інфармацыйныя ўлёткі.
Праваабаронца распавядаў, што за імі ўвесь час назіралі людзі ў цывільным, але нікога не затрымлівалі. Праўда, па дарозе да Астраўца іх двойчы спынялі супрацоўнікі ДАІ і пільна спраўджвалі дакумэнты ў кіроўцаў.
Я запытаўся ў спадара Хільмановіча — як мясцовыя жыхары ставіліся да іхнай акцыі?
Хільмановіч: “Людзі ставіліся пераважна станоўча, ахвотна бралі газэту. Праўда, было некалькі галасоў, што са зьяўленьнем станцыі можа зьявіцца праца. Маё ўражаньне, што ў цэлым рэакцыя была станоўчая, але ацаніць настрой усіх жыхароў не бяруся, бо відаць, што думкі людзей тут падзеленыя”.
Нагадаю, што сёньня раніцай у Астраўцы міліцыянты затрымалі траіх пэнсіянэраў, якія раздавалі незалежныя газэты з матэрыяламі на антыядзерную тэматыку. У іх забралі тое, што яны не пасьпелі раздаць, а саміх адпусьцілі.
З учорашняга вечара ў Лідзкім РАУС трымаюць удзельніка акцыі супраць будаўніцтва беларускай АЭС, Яўгена Скрабца зь Берасьця.
Ён разам зь мясцовымі актывістамі апазыцыі — Ганнай Бунько й Яўгенам Рудым хадзілі па вуліцах гораду з расьцяжкай “Не — новаму Чарнобылю!” й раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра небясьпеку будаўніцтва АЭС у Беларусі. Частка твару ў актывістаў апазыцыі была прыкрытая ватна-марлевымі павязкамі.
Усіх затрымала міліцыя, былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Потым Ганну Бунько й Яўгена Рудога адпусьцілі, а Яўгена Скрабца пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Ён знаходзіцца там дагэтуль.