Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраўцы ў пэнсіянэраў забралі газэты


Гэта суседзі актывіста грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства” - Івана Крука. Самі яны ні ў якія арганізацыі не ўваходзяць.


Са слоў Івана Крука, яны самі выклікаліся, каб разьнесьці па гораду экзэмпляры незалежных выданьняў:“Астравецкага весьніка”, “Глыток волі” і “Голас Вілейшчыны”, у якіх зьмешчаны матэрыялы супраць будаўніцтва АЭС у іх раёне.

Міліцыянты забралі ў пэнсіянэраў некалькі экзэмпляраў газэт, што яны не пасьпелі раздаць, а іх саміх адпусьцілі. Іван Крук сказаў нашаму радыё, што зараз міліцыянты шукаюць і яго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG