Актывіст з Гарадка Леанід Аўтухоў напісаў заяву, каб з судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алены Казілавай спагналі грошы за тое, што яна вяла працэс і вынесла судовую пастанову на расейскай мове.
Паводле спадара Аўтухова, які атрымаў папярэджаньне за тое, што 25 сакавіка ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, судзьдзя Алена Казілава мусіла выклікаць на судовы працэс перакладчыка, бо падсудны адмовіўся размаўляць зь ёй па-расейску. Актывіст кажа, што яго абразіла выказваньне судзьдзі наконт таго, што расейская мова, на ейную думку, — прыярытэтная спаміж дзьвюх дзяржаўных моў. Таму ён палічыў справядлівым спагнаць зь яе 3 мільёны рублёў за нанесеную яму маральную шкоду і падаў адпаведную заяву старшыні Кастрычніцкага райсуду.
Апрача гэтага, Леанід Аўтухоў патрабуе кампэнсаваць яму 55 тысяч рублёў за тое, што расейскамоўную пастанову судзьдзі ён быў вымушаны перакладаць на беларускую мову за ўласны кошт, каб зразумець яе дакладна і мець мажлівасьць абскардзіць належным чынам.
Апазыцыянэр ня вельмі спадзяецца, што ягоныя патрабаваньні будуць задаволеныя, аднак лічыць, што гэты прэцэдэнт павінен стаць чарговым крокам у барацьбе за вяртаньне дзяржаўнай беларускай мовы ў афіцыйныя ўстановы.