Цяпер, калі абанэнт недаступны, аўтаадказьнік кампаніі МТС паведамляе пра гэта на трох мовах. Да расейскай і ангельскай дадалася беларуская: “Тэлефон абанэнта выключаны ці знаходзіцца па-за межамі дзеяньня сеткі”.
А яшчэ ўчора, 6 красавіка, актывісты “Маладога фронту” і моладзі БНФ атрымалі адказ ад адміністрацыі кампаніі МТС пра тое, што пакуль нестае фінансавых сродкаў, каб перакласьці аўтаадказьнік даведкі на беларускую мову.
Раней маладыя людзі перадалі кампаніі прапанову ўжываць беларускую мову. Пад лістом падпісаліся больш за дзьве з паловай тысячы чалавек.
Адмоўны адказ выклікаў розгалас у інтэрнэце. Маладыя людзі выказвалі меркаваньне: маўляў, сапраўдная прычына адмовы — тая, што галаўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Расеі.
Цікава, што фінансавую праблему кампанія вырашыла літаральна цягам сутак.
Моладзевыя актывісты лічаць гэта адной са сваіх перамогаў у змаганьні за родную мову.