2 красавіка ўвечары ў менскай арт-галерэі “Падземка”, што на праспэкце Незалежнасьці, 43, прадаваў беларускія кнігі празаік і перакладчык Павал Касьцюкевіч.
Такую шточацьвярговую практыку запачаткавала новая беларуская кнігарня, створаная нядаўна ў “Падземцы” недзяржаўным выдавецтвам “Логвінаў”.
Яшчэ за пятнаццаць хвілінаў да прызначанага пачатку сваёй гандлярскай працы Павал Касьцюкевіч стаў за прылавак, бо колькі ахвотных набыць кнігі зь ягоных рук з аўтографам ужо былі ў кнігарні. На просьбу параіць кнігі некага яшчэ з маладых літаратараў Павал адгукаўся з ахвотай.
“Параіў бы найперш кнігу Евы Вежнавец. Гэта такія файныя апавяданьні, моцная проза. А яшчэ рэкамэндую раман Аляксея Талстова “Бег”.
А вось на просьбу пакупнікоў распавесьці пра сябе малады літаратар адказаў даволі стрымана.
“Па-першае, я перакладчык. Перакладаю ізраільскую літаратуру. Для мяне гэта важней — распавесьці, перакласьці, абеларусіць. Я б парэкамэндаваў перакладзеную мной кнігу Этгара Керэта „Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам“. Апавяданьні яго вельмі і вельмі таленавітыя. А сваю кніжку?.. Ня буду я рэкамэндаваць сваю кніжку”.
Тым ня менш многія мэтанакіравана прыйшлі набыць кнігу Паўла Касьцюкевіча “Душпастырскія спатканьні для дачнікаў”. Гаворыць адзін зь іх:
“У „Нашай Ніве“ прачытаў калісьці яго апавяданьне пра русалку — спадабалася. І пачаў сачыць за творчасьцю гэтага пісьменьніка”.
Некаторыя ўжо добра вывучылі адрас новай кнігарні і прыходзяць сюды ўвечары ў чацьвер на сустрэчу зь пісьменьнікамі. Адна з такіх сталых наведніц — студэнтка Юля.
“Я сюды часта прыходжу менавіта ў чацьвер якраз на вось гэтыя аўтарскія сустрэчы. Купляю амаль што ўсе кнігі, таму што я цікаўлюся беларускай літаратурай, асабліва сучаснай. Я лічу, што беларус павінен ведаць, якія аўтары ў яго ёсьць. І я лічу, што гэта — адна з найлепшых кнігарняў, якія распаўсюджваюць кнігі на беларускай мове. У іншых нейкіх кнігарнях будзе толькі клясычная літаратура, якая ўсіх ужо задаўбала. А тут менавіта сучасная, тым больш што тут праводзяцца сустрэчы з аўтарамі”.
Пры канцы акцыі Павал Касьцюкевіч пачуваўся цалкам задаволеным.
“Сёньня я, канечне, — на кані. Сёньня — прыемны мой дзень. Сёньня — маё сьвята пісьменьніцкае”.