Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – перакладчык і пісьменьнік Павал Касьцюкевіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Павал Касьцюкевіч, чые пераклады з іўрыту і ўласнае апавяданьне на гэтым тыдні гучаць у нашай "Начной чытанцы". Вы таксама пачуеце гутарку з супрацоўнікам аб''яднаньня "Белкалій" пра папераджальны страйк, які адбыўся ў шахтах і пра тое, чаго дамагаюцца шахтары.

У нашым апытаньні жыхары Горадні адкажуць на пытаньне “Што вы зрабілі б, калі б былі Богам?”

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, як кампутарныя гульні ўплываюць на псыхіку.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў скончыць аповед пра гурт "Індыга", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне Паўла Касьцюкевіча "Мундыяль".

Пасьля 23-й гадзіны – адказы Станіслава Шушкевіча на пытаньні нашых слухачоў, у "Экспэртызе Свабоды" – дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш, палітоляг Андрэй Фёдараў, і наш аглядальнік Валер Карбалевіч абмяркоўваюць прызначэньне новага расейскага ўраду, а таксама прагучыць "Падарожжа Свабоды" ў вёску Беніца Маладэчанскага раёну.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG