Грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні – Вацлаў Гавэл. Першы дэмакратычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны , а потым Чэхіі, адзін з заснавальнікаў руху Хартыя-77, пісьменьнік і філёзаф, сябра дэмакратычнай Беларусі. Сёньня Вацлаў Гавэл расказвае пра тое, як даўно ён супрацоўнічае з Радыё Свабода і чаму лічыць яго місію такой важнай.
Гавэл: З Радыё Свабода я пэўным спосабам супрацоўнічаю доўгія гады, можна сказаць дзесяцігодзьдзі. Напачатку гэта не было так само сабой зразумелым, як у апошнія гады камунізму. Былі часы, калі і тыя найбольш мужныя людзі лічылі бессэнсоўным на радыё тэлефанаваць і адкрыта пра сваё супрацоўніцтва з радыё гаварыць. Сытуацыя паступова мянялася, і пазьней дысыдэнцкая апазыцыя цалкам нармальна з радыёстанцыяй супрацоўнічала, перадавала ёй свае дакумэнты, давала інтэрвію.
Я з гонарам прызнаюся, што належу да тых, хто спрабаваў хоць на малы крок пасунуць межы магчымага. У шасьцідзесятыя гады мінулага стагодзьдзя я быў, праўдападобна, першым чэскім літаратарам, які ў Мюнхэне наведаў штаб Радыё Свабода – я быў у Мюнхэне таму, што там тады гралі маю п'есу.
Чаму я лічыў Радыё Свабода такім важным – само сабой зразумела. Разам з Голасам Амэрыкі і з БіБіСі гэта быў галоўны інструмэнт свабоднай камунікацыі ня толькі са сьветам, але свабоднай камунікацыі ў сярэдзіне нашай нацыянальнай супольнасьці. І пасьля падзеньня камунізму перадачы Радыё Свабода захавалі вялікае значэньне, у нашым выпадку і ў выпадку іншых краінаў – яны ўсталявалі для цэху вызваленых журналістаў нейкую прафэсійную мерку, было з кім мерацца, ад каго вучыцца свабоднай незалежнай журналістыцы.