Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гавэл: “Дзе няма свабодных грамадзянаў – там паступова чэзьне і эканоміка”


Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл
Грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні Вацлаў Гавэл. Першы дэмакратычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны, а потым Чэхіі, адзін з заснавальнікаў руху Хартыя-77, пісьменьнік і філёзаф, сябра дэмакратычнай Беларусі. Паводле Васіля Быкава, які некалькі сваіх апошніх гадоў пражыў у Празе, “на прыкладзе Вацлава Гавэла сьвет убачыў ня так часта ажыцьцёўлены пастулят-мару антычнага Плятона пра тое, каб філёзафы апыналіся пры ўладзе, а ўладары рабіліся філёзафамі.!” Сёньня Вацлаў Гавэл прапануе свой погляд на тое, што першаснае: быцьцё ці сьвядомасьць.

Гавэл: Часам гэта ўспрымаецца як нейкае падсьвядомае прыняцьце марксісцкіх догмаў. Адна з тых догмаў: існуе матэрыяльная база, а на ёй закладаецца нейкая надбудова – гэта закон і права, грамадзянскія свабоды, чалавечая годнасьць і г.д. Іншымі словамі, быцьцё вызначае сьвядомасьць.

Часам мне здаецца, што і дэмакратычныя краіны асвоілі гэтую ідэю, таму што ў розных дакумэнтах, якія чытаю, заўсёды спачатку размова пра эканоміку, энэргетыку, потым пра сельскую гаспадарку, а дзесьці на канцы, як такі хвосьцік – згадка аб правах чалавека ці культуры. Такім чынам, спачатку гавораць пра базу, потым пра "надбудову". Так, вядома, быцьцё вызначае сьвядомасьць, але адначасова сьвядомасьць вызначае быцьцё. Гэта такая сымэтрычная, люстраная сытуацыя. Дам прыклад таго, як сьвядомасьць папярэднічае быцьцю: напрыклад, камунізм патрэбна было спачатку прыдумаць, каб потым яго пачалі будаваць.

Карацей, мяркую, што мір на сьвеце магчымы толькі тады, калі людзі будуць гаварыць праўду, і калі будуць гаварыць праўду і ў тых пытаньнях, якія ім здаюцца той "надбудовай" – але гэтая другаснасьць ўяўная: там, дзе няма свабодных грамадзянаў, там паступова чэзьне і эканоміка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG