11.10 Мітынг скончыўся. Прадпрымальнікі разыходзяцца.
10.50 Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы аблсавету пра падвышэньне адзінага падатку і падатку на даданую вартасьць. У абласной адміністрацыі прадпрымальнікаў запэўнілі, што наступным разам падвышэньне падатку ўзгодняць зь імі.
10.45 Прадпрымальнікі накіраваліся ў аблвыканкам, каб перадаць подпісы.
10.30 На пляцы - блізу 300 прадпрымальнікаў. Яны пачалі зьбіраць подпісы пад зваротам да аблвыканкаму. Прадрымальнікі патрабуюць, каб аблвыканкам склікаў пазачарговую сэсію аблсавету, на якой скасаваў бы пастанову пра падвышэньне адзінага падатку.
Ад красавіка гандляры павіныя плаціць блізу 1,1 мільёну рублёў падатку штомесяц.
Прадпрымальнікі цьвердзяць, што памер падаткаў эканамічна неабгрунтаваны, што бальшыня зь іх столькі не нагандлёўвае.
9.47 На плошчы Леніна ў Магілёве ля будынку аблвыканкаму пачалі зьбірацца прадпрымальнікі.
Гандляры кажуць, што ў іх прызначаная сустрэча з кіраўніком камітэту ў справе прадпрымальніцтва аблвыканкаму Віктарам Красоўскім.
25 сакавіка прадпрымальнікі заяўлялі, што прыйдуць да будынку аблвыканкаму, каб пратэставаць супраць падвышэньня падаткаў.

Актывісту прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі Андрэю Дзьвігуну не дазволілі прысутнічаць прадстаўнікоў гандляроў на перамовах з чыноўнікамі