Сёньня ў Рэчыцы адбыўся аднадзённы папераджальны страйк прадпрымальнікаў трох рынкаў — “Славянскі”, “Цэнтральны”, “Гандлёвыя рады “Рытм”. Дробныя бізнэсоўцы спынілі працу, каб атрымаць тлумачэньні мясцовых органаў улады й дэпутатаў абласнога Савету наконт чарговага істотнага падвышэньня падаткаў.
Сотні гандлёвых ралетаў на рынках “Славянскі”, “Цэнтральны” сёньня так і не адчыніліся. Пуставаў і “Рытм”. З самага ранку ўвага прадпрымальнікаў была прыкаваная да бітком набітай невялічкай залі ў памяшканьні адміністрацыі рынку “Славянскі”, куды прыехалі першы намесьнік старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Мікалай Калесьнікаў, дэпутат аблсавету Юрый Дрыга, кіраўнікі рынкаў, падаткоўцы.
Атмасфэру сустрэчы назваць спакойнай ніяк не выпадала:
Галасы: “Пакупнікоў няма!” “Вы адстаялі нас?”
Калесьнікаў: “Ціха, ціха!” (стукае самапіскай па стале).
Галасы: “Выбраньнікі народу!” “Выбраньнікі народу жывуць, каб толькі свой кашалёк набіць!” “Калі мы падатак не заплацім, то вы, можа, падумаеце…”
Прадпрымальнік: “Зараз вы пачулі меркаваньні людзей, што новыя стаўкі падатку для іх непад’ёмныя. Ці можна склікаць пазачарговую сэсію й прыняць новыя стаўкі?”
На галоўнае пытаньне ў чыноўнікаў адказу няма. Перагледзець арэндную плату, тарыфы на вываз сьмецьця — гэта калі ласка. А стаўкі — не, бо іх зацьвердзіла сэсія Гомельскага аблсавету на падставе існуючых указаў. Нават дэпутат не гатовы адказаць нешта канкрэтнае:
“Ня ведаю, калі сэсія будзе наступны раз. Але гэтае пытаньне будзе пастаўлена. Якое рашэньне будзе дэпутатаў, я пакуль сказаць не магу. Але мы будзем дамагацца, каб падаткі й арэндная плата былі прымальнымі для людзей, якія тут сабраліся й хацелі вырашыць гэтыя пытаньні”.
У мясцовай улады, па сутнасьці, ёсьць чатыры дні, каб прыняць адпаведныя захады й суняць страйкавы настрой прадпрымальнікаў. 28 сакавіка — апошні дзень, калі прадпрымальнікі плацяць падаткі дзеля магчымасьці працаваць у наступным месяцы.
Спадар Юры: “Мы ўсё жывём сьветлай будучыняй. Сёньня нам зноў сказалі: „Зьбярыце й падрыхтуйце прапановы. Мы будзем думаць і вас абараняць“. А што зроблена на сёньня? Нас, як той казаў, апусьцілі па самае не хачу. Што нам, браць нажы й ісьці ў шэрагі злачынцаў? Што нам рабіць у дадзены момант? Раяць: падаткі можна сплаціць па палавінцы. Але як іх заплаціць, калі няма чым плаціць?! Для чаго абраныя гэтыя дэпутаты, так званыя абаронцы народу? Мы хто — не народ? Ды чаму падчас крызісу нас абуваюць у лапці па поўнай праграме?”
Адна з прадпрымальніц: “Я абуткам гандлюю. Для мяне падаткі павялічыліся на 50 адсоткаў. Мне ўжо весела. Ведаеце прыпавесьць? Цар пасылае сваіх апрычнікаў падаткі зьбіраць. Адзін раз сабралі. Цар: «Як народ?» — «Плача!» «Хадзіце яшчэ раз зьбярыце». Другі раз апрычнікі дакладаюць: «Плача народ!» — «Ідзіце яшчэ!» Трэці раз пайшлі. «Ну, як паборы?» — пытаецца цар. «Сьмяюцца!» — адказваюць апрычнікі. Гэтаксама й я. Мне ўжо няма чым плаціць падаткі, таму мне ўжо весела”.
Рэчыцкі лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік зазначыў, што ў ніводным рэгіёне краіны такога рэзкага падвышэньня ставак адзінага падатку няма:
“Рэчыцкія прадпрымальнікі патрабуюць адмены ставак адзінага падатку, якія ўвялі дэпутаты на сэсіі Гомельскага аблсавету. Падвысілі стаўкі ад 10 да 50 адсоткаў. Звар’яцець можна! Да таго ж разьдзялілі абутак і прамысловыя рэчы. Ні ў Магілёўскай, ні ў Менскай абласьцях, як мне казалі калегі, такога няма. Яны плацяць адну і тую ж стаўку. А ў нас разьдзялілі. Нашы прадпрымальнікі мусяць плаціць 60 эўра. Памнажаем на чатыры, бо ўсе падаткі падвышаюцца, і атрымліваецца 240 эўра. Прадпрымальніку трэба заплаціць 900 тысяч рублёў падатку, каб мець магчымасьць працаваць у красавіку”.
Пасьля сустрэчы з чыноўнікамі й дэпутатамі большасьць рэчыцкіх прадпрымальнікаў выказвалася за тое, каб ня сплачваць падвышаныя падаткі.