У беларускім МЗС адзначаюць “недыскрымінацыйны” характар прынятага ў Брусэлі рашэньня аб далучэньні Беларусі да “Ўсходняга партнэрства”.
Паводле прэсавага сакратара МЗС Андрэя Папова, яно прадугледжвае “раўнапраўны і маштабны ўдзел” у ініцыятыве “Ўсходняе партнэрства” ўсіх запрошаных дзяржаў. Паводле спадара Папова, у Менску чакаюць, што гэтае рашэньне будзе “пацьверджана на наступных мерапрыемствах усіх узроўняў па лініі гэтай ініцыятывы, у тым ліку пры яе афіцыйным запуску 7 траўня 2009 году ў Празе”.
“Супрацоўніцтва ў рамках „Усходняга партнэрства“ павінна служыць доўгатэрміновым узаемным інтарэсам як краін-удзельніц „Усходняга партнэрства“, так і самога Эўразьвязу і ўсяго эўрапейскага кантынэнту ў цэлым, спрыяць не разьяданьню, а аб’яднаньню, стабільнасьці і квітненьню Вялікай Эўропы”, — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.