Пытаньне пра ўдзел Беларусі ў праграме Ўсходняга партнэрства будзе вырашана, як толькі высьветліцца лёс санкцыяў у адносінах да Беларусі.
“Трэба спачатку прыняць рашэньне што да санкцыяў, а пасьля ўжо будзе прымацца рашэньне пра ўдзел Беларусі ў саміце Ўсходняга партнэрства”, — завіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрых Літвін у інтэрвію Інтэрфаксу.
Літвін кажа, што фармальна існуе тры варыянты:
“Я лічу непатрэбным папярэдне агучваць пазыцыю Польшчы. Калі рашэньне будзе прынятае, яно будзе агульным для ўсіх краінаў ЭЗ”, — заявіў дыплямат.
Беларусь разам з Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай увайшла ў шасьцёрку постсавецкіх краін, на каапэрацыю зь якімі выдаткавана 600 мільёнаў эўра. (Раней на “Ўсходняе партнэрства” плянавалася выдаткаваць 250 мільёнаў эўра, а Беларусь у якасьці ўдзельніка праекту не разглядалася.)

- скасаваньне санкцыяў;
- вяртаньне да іх;
- падаўжэньне мараторыю.