Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін папярэдзіў ЭЗ пра рызыку патураньня рэжыму


Палітыкі Аляксандар Казулін і Анатоль Лябедзька, якія цяпер знаходзяцца ў Страсбуры, заявілі ў інтэрвію агенцтву “France Presse”, што запрашэньне беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі на саміт Эўразьвязу можна расцэньвацца як апраўданьне рэпрэсіяў у краіне ў апошнія 15 гадоў і карт-блянш дыктатару на будучыню.

Сёньня колішні кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін і сустаршыня Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька правялі некалькі сустрэч з дэпутатамі Эўрапейскага парлямэнту. У кулюарах сэсіі Эўрапарлямэнту Аляксандар Казулін заявіў журналістам, што “запрашэньне Лукашэнкі на праскі саміт Эўразьвязу сёлета ў траўні было б крайне няправільным крокам”.

“Мы падтрымліваем дыялёг паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, – сказаў Лябедзька. – Аднак тое, што адбываецца, адбываецца ў адпаведнасьці з правіламі Лукашэнкі, апазыцыя з гэтага працэсу выключаная”.

Мяркуецца, што ў часе праскага саміту эўрапейскія лідэры абвесьцяць пра пачатак праграмы “Ўсходняе партнэрства”, накіраванай на ўмацаваньне сувязяў Эўразьвязу з былымі савецкімі краінамі. Акрамя Ўкраіны, Малдовы, Грузіі, Армэніі, Азэрбайджану, на ўдзел у партнэрстве прэтэндуе й Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG