БХД праверыць Мінюст на лібэралізацыю

Сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі БХД сёньня падаюць дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю партыі.

Сустаршыні БХД лічаць, што рэгістрацыя ці адмова стане паказчыкам таго, ці насамрэч цяперашнія беларускія ўлады гатовыя да лібэралізацыі.

Напрыканцы лютага адбыўся ўстаноўчы зьезд партыі і сустаршыні аргкамітэту лічаць, што захаваны ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры.