Крызіс: у цэнтрах занятасьці более кліентаў

Гастарбайтэры вяртаюцца з Расеі

У Баранавічах на Берасьцейшчыне ў гарадзкі цэнтар занятасьці штодзённа зьвяртаюцца па дапамогу больш як 60 чалавек.
Сёньня ў будынку Баранавіцкага цэнтру занятасьці, што на вуліцы Грыбаедава, вельмі людна. Як тут удакладняюць, наведнікаў паболела за кошт мужчын, якія вяртаюцца з заробкаў у Расеі. Што іх тут чакае і на што яны спадзяюцца?

Працу можна атрымаць, але толькі праз блат.
“Галоўнае — улезьці хоць куды. Я б і грузчыкам пайшоў”, — тлумачаць баранаўцы Сяргей Грышкевіч і Вадзім Вашчылка.

Які ж заробак сёньня шукаюць?

Чарга ў цэнтры занятасьці
“Пяцьсот тысяч. Але плоцяць усюды па-рознаму”, — кажа кандыдат у грузчыкі.

А ці можна знайсьці працу больш грашавітую?

“Можна, але толькі праз блат”, — устаўляе слова таварыш беспрацоўнага.




У Баранавічах аснову гарадзкой эканомікі складаюць каля 40 прадпрыемстваў машына- й станкабудаваньня, будаўнічай індустрыі, лёгкай прамысловасьці.

Дай Бог, каб ізноў у адпачынак не адправілі.
Ад крызісу церпіць і Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне. Вось што расказвае наладчык ткацкага абсталяваньня Іван Сяргейчык:

“Камбінат працуе ў асноўным на склад. Багата пэнсіянэраў, якія дапамагаюць дзецям, унукам. Заробкі — ад 200 да 400 тысяч рублёў. Людзі робяць толькі на прадукты і на плату за паслугі ЖКГ”.

Больш як тысяча працаўнікоў заводу аўтаматычных ліній таксама ня бачаць перад сабой добрых пэрспэктываў. Інфармуе супрацоўнік адміністрацыі Яраслаў Крук:

“Сёньня мы першы раз выйшлі. Гэта ня ўвесь завод. Паводле сьпісаў фактычна працуюць цэхі і іншыя аддзелы заводу. Усіх, хто ня быў забясьпечаны працай, таксама адпраўляюць на дзьве трэція. Якія ва ўмовах крызісу могуць быць добрыя пэрспэктывы? Дай Бог, каб ізноў не адправілі”.