Сябры стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” завезьлі ў віцебскі дзіцячы прытулак і гарадзкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў некалькі соцень кніг.
Гэтыя кнігі добраахвотна перадалі жыхары Віцебску, адгукнуўшыся на абвестку актывістаў БХД у інтэрнэце.
Паводле каардынатаркі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяны Севярынец, напачатку меркавалася, што зьбіраць трэба толькі беларускамоўную дзіцячую літаратуру, як некалі рабілі маладафронтаўцы з Салігорску. Але людзі пачалі прыносіць кнігі самыя разнастайныя, і таму было вырашана перадаць іх у дзьве ўстановы: дзіцячыя — у дзіцячы сацыяльны прытулак, а тыя, што могуць найбольш зацікавіць чытачоў сталага ўзросту — у гарадзкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Як высьветлілася, насельнікі дома-інтэрната — вельмі актыўныя чытачы. Бібліятэкарка Тамара Іванаўна распавяла, што абслугоўвае каля 200 чалавек — у тым ліку й тых, хто ня можа перасоўвацца самастойна і каму кнігі разносяць па пакоях.
Затое выхаванцы дзіцячага прытулку з парогу паведамілі, што бібліятэка ў іх даўно зачыненая і што кніжак у ёй вельмі мала. Вялікую скрыню з кнігамі актывісты БХД мусілі пакінуць у мэтадычным кабінэце, але выхавальнікі запэўнілі, што дзеці змогуць прачытаць усё, што ім спадабаецца.
Апошнім пунктам, куды наведаліся віцебскія хрысьціянскія дэмакраты, стаў касьцёл сьвятой Барбары. Ксёндз Браніслаў прыняў ад актывістаў адзеньне, сабранае цягам дабрачыннай акцыі, і паабяцаў перадаць яго бяднейшым парафіянам. Бо, як распавяла Тацяна Севярынец, даведаўшыся пра ініцыятыву партыі БХД, адзін жыхар Віцебску выказаў жаданьне ахвяраваць ня толькі кнігі, але й восем амаль што новых мужчынскіх зімовых куртак.