Сёньня дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы сустрэлася з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі. У сустрэчы бралі ўдзел лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, лідэр ПКБ Сяргей Калякін.
Якраз перад сустрэчай інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што дыялёг з Захадам на ўмовах апазыцыі беспэрспэктыўны. Паводле кіраўніка краіны, у яго на стале ляжыць дакумэнт, складзены апазыцыяй, і чэскае старшынёўства сёньня пачынае фармаваць парадак дня перамоваў зь Беларусьсю, зыходзячы з патрабаваньняў беларускай апазыцыі. Лукашэнка адзначыў, што афіцыйны Менск і Брусэль ужо маюць сфармаваны парадак дня, і гэта ня тое, чаго патрабуе апазыцыя. Маўляў, “апазыцыя праз Эўразьвяз і Амэрыку нічога выбіваць у нас ня будзе”. Ці закраналася гэтая тэма на сустрэчы з дэлегацыяй ПАРЭ?
Анатоль Лябедзька: “Аляксандар Рыгоравіч няхай не крыўдуе. Мы таксама займаемся палітыкай. Мы маем права на сваю пазыцыю. І маем права фармаваць сваё бачаньне парадку дня магчымага дыялёгу. Каб не было такіх крыўдаў, лепш весьці размову вочы ў вочы. Мы можам размаўляць і без пасярэднікаў. Але ж улада гэтага ня хоча. Яна ня хоча, каб удзельнікамі дыялёгу былі яе палітычныя апанэнты. Яна ня хоча, каб у іх было нейкае бачаньне гэтага перамоўнага працэсу. Ну прабачце, гэта проста вушы аўтарытарызму, якія высоўваюцца адусюль”.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася прапанова парлямэнтароў Рады Эўропы — сфармаваць супольную дэлегацыю Беларусі ў ПАРЭ з прадстаўнікоў уладаў і апазыцыі. Паводле Анатоля Лябедзькі, гэтая прапанова абмяркоўвалася сёньня і на сустрэчы зь першым намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч. І там пакуль стаўленьне да гэтай прапановы стрыманае.
Анатоль Лябедзька: “Яны якраз зараз знаходзяцца ў пошуку нейкай мадэлі часовага і частковага вяртаньня Беларусі ў ПАРЭ. Іх пазыцыя такая, што гэта трэба зрабіць часова, гэта значыць — прывязаць да часу і пераменаў, якія там адбываюцца. І часткова — гэта азначае: знайсьці такі сымбіёз двайнога прадстаўніцтва апазыцыі і ўлады, якія прыяжджаюць у Страсбур і маюць магчымасьць удзельнічаць у сустрэчах. Галоўнае для нас зараз — трэба вызначыць тое, што беларускія ўлады павінны зрабіць, каб адчыніць дзьверы ў Раду Эўропы”.
Паводле Віталя Рымашэўскага, у дэлегацыі ПАРЭ ёсьць выдатнае разуменьне сытуацыі ў Беларусі. Яны настойваюць на тым, каб беларускія ўлады ішлі на перамовы з апазыцыяй.
“І ў выпадку, калі Беларусь будзе прадстаўленая ў ПАРЭ, прадстаўнікі апазыцыі абавязкова павінны быць уключаныя ў гэтае прадстаўніцтва ў Радзе Эўропы. Гэта самае важнае.
Таксама абмяркоўвалі шляхі супрацоўніцтва на будучыню, у тым ліку ў супольнай абароне правоў чалавека ў Беларусі“.
На сустрэчы прадстаўнікі дэмсілаў распавялі пра разгон мірных дэманстрацый у Менску і затрыманьні ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад папрасіў, каб апазыцыя загадзя папярэджвала аб правядзеньні акцый: тады Страсбур зможа рэагаваць апэратыўна. Ён атрымаў запрашэньне прыехаць на Дзень волі — 25 сакавіка.
Сёньня ж дэлегацыя ПАРЭ сустрэлася зь першым намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальляй Пяткевіч і старшынёй Канстытуцыйнага суду Пятром Міклашэвічам.