У Магілёве ў крызісе апынулася гарадзкая нерухомасьць. На ўтрыманьне безгаспадарных будынкаў траціцца больш за мільярд рублёў.
Памяшканьні, якія ня маюць гаспадара — гэта падвалы, будынкі на гарадзкой пэрыфэрыі, а таксама будынкі ў аварыйным стане. Каб іх прадаць альбо здаць у арэнду, летась меркавалася арганізаваць 31 аўкцыён, адбылося ж толькі два. З трыццаці аб’ектаў прадалі ўсяго чатыры.
“У нас не выкарыстоўваецца 36.900 квадратных мэтраў плошчаў. Асноўная іх праблема — гэта тэхнічны стан”, — прызнае супрацоўніца магілёўскага гарвыканкаму.
Ня хочуць бізнэсоўцы набываць занядбаныя памяшканьні нават і па заніжаным кошце. А тым часам гарадзкія ўлады патрацілі летась на іх утрыманьне больш як адзін мільярд рублёў.
Гарвыканкам абавязаў камунальныя службы да першага сакавіка адрамантаваць занядбаную маёмасьць. Чыноўнікі разьлічваюць, што там могуць знайсьці сабе працу звольненыя з прадпрыемстваў работнікі:
“Будуць створаныя новыя працоўныя месцы. Людзі будуць занятыя. Як бы там ні было, на прамысловых прадпрыемствах праводзіцца аптымізацыя колькасьці. І, безумоўна, народ пераходзіць з гэтага сэгмэнту ў сфэру паслугаў”, — цьвердзіць намесьнік старшыні гарвыканкаму.
Ці апраўданыя спадзяваньні чыноўнікаў? Магілёўскі каардынатар грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду” Віталь Васількоў зазначае, што мала прапанаваць бізнэсоўцам памяшканьні, нават і па заніжаным кошце:
“Гэтыя памяшканьні сумнеўныя. Сумнеўныя ў тым, што патрабуюць вялікіх укладаньняў капітальных. Новыя ўласьнікі павінны мець гарантыі, што ўкладзеныя сродкі ня будуць потым гэтаксама лёгка, як ім перадалі гэтыя аб’екты, адабраныя зноў дзяржавай”.
Сярод занядбаных будынкаў, якія застаюцца без гаспадароў, ёсьць і помнікі архітэктуры. Два зь іх стаяць у цэнтры гораду на вуліцы Віленскай. Іх узьвялі ў 1909 годзе. Як удалося высьветліць, іх зьбіраюцца рэканструяваць, аднак калі — невядома.
“У нас не выкарыстоўваецца 36.900 квадратных мэтраў плошчаў. Асноўная іх праблема — гэта тэхнічны стан”, — прызнае супрацоўніца магілёўскага гарвыканкаму.
Улада імкнецца прадаць занядбаную маёмасьць.
Гарвыканкам абавязаў камунальныя службы да першага сакавіка адрамантаваць занядбаную маёмасьць. Чыноўнікі разьлічваюць, што там могуць знайсьці сабе працу звольненыя з прадпрыемстваў работнікі:
“Будуць створаныя новыя працоўныя месцы. Людзі будуць занятыя. Як бы там ні было, на прамысловых прадпрыемствах праводзіцца аптымізацыя колькасьці. І, безумоўна, народ пераходзіць з гэтага сэгмэнту ў сфэру паслугаў”, — цьвердзіць намесьнік старшыні гарвыканкаму.
Без гаспадароў гібеюць і помнікі архітэктуры.