Гарадзенская рэгіянальная кааліцыя АДС патрабуе ад уладаў правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум у справе будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.
Адпаведная рэзалюцыя ўхваленая на сходзе Гарадзенскай рэгіянальнай кааліцыі АДС.
Свае патрабаваньні апазыцыянэры абгрунтоўваюць канстытуцыйным правам і жаданьнем ведаць альтэрнатыўную думку пра эканамічную мэтазгоднасьць будаўніцтва і экалягічную бясьпеку будучай станцыі.
У рэзалюцыі гучыць таксама патрабаваньне да ўлада краіны - наладзіць шырокую грамадзкую дыскусію ў пытаньнях будаўніцтва АЭС.