Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пра АЭС


Сёньня Андрэй Папоў – прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі выказаў афіцыйную пазыцыю наконт пабудовы на тэрыторыі краіны атамнай электрастанцыі непадалёку ад дзяржаўнай мяжы з Літвою:


“Мы ўжо неаднаразова на самых розных роўнях казалі, што гэту працу мы вядзем адпаведна нашым міжнародным абавязацельствам. Пад імі мы разумеем наступнае: першае – выкананьне намі палажэньняў Орхускай канвэнцыі. У рамках гэтага дакумэнту мы ўжо ўсталявалі працоўныя кантакты з нашымі літоўскімі калегамі, і сумесная праца тут вядзецца.

Можа, яна ідзе не так хутка, як хацелася б абодвум бакам. Але тут няма ніякіх прынцыповых перашкодаў, а магчымыя нюансы носяць выключна тэхнічны характар.

Другой часткай нашых міжнародных абавязацельстваў мы лічым абавязацельствы ў рамках МАГАТЭ. Тут мы таксама прытрымліваемся юрыдычных дакумэнтаў, якія прынятыя гэтай міжнароднай арганізацыяй. Уся праца ў практычным афармленьні пляну будоўлі АЭС у Беларусі вялася ў надзвычай шчыльным супрацоўніцтве з МАГАТЭ. У гэтым ключы мы будзем працягваць гэтую працу і надалей”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG