Кіраўнік Асіповіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцём Дубскі знаходзіцца ў бабруйскім сьледчым ізалятары.
Паводле трэцяй па ліку крымінальнай справе, яго вінавацяць у парушэньні ўмоваў адбыцьця пакараньня, у тым, што ён зьехаў з Асіповічаў. Паводле закону, яго могуць перавесьці адбываць пакараньне ў больш жорсткія ўмовы – у папраўчую калёнію.
13 лютага хлопца зьнялі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы, калі ён накіроўваўся ў Менску на адзначэньне Дня Сьвятога Валянціна.
Арцём Дубскі – фігурант “справы 14-ці”. У 2008 годзе яго пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.
Асіповіцкая міліцыя распачала супраць Арцёму яшчэ адну крымінальную справу. Хлопца зьвінавацілі ў тым, што з чужой сім-карткі ён выйшаў у інтэрнэт і нанёс страту кампаніі “Вэлкам”.
Арцём зьехаў ва Ўкраіну і яго судзілі завочна. Ён мусіць выплаціць 3,5 мільёны рублёў кампэнсацыі.