Што адбываецца, калі праваахоўная і судовая сыстэмы не спраўляюцца са сваім абавязкам знаходзіць і караць злачынцаў? Чаму людзі ідуць на самасуд, хаця ведаюць, што гэта таксама ня выйсьце?
Гісторыя, якая здарылася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёну, цяпер вядомая на ўсю Беларусь. Але ня толькі таму, што тры селяніны паводле сьледзтва ўчынілі самасуд свайму земляку, які рэгулярна падпальваў вясковыя забудовы. Калі цясьляр Ігар Макарэвіч, будаўнік Аляксандар Петручэня і качагар Сяргей Аліфяровіч ужо некалькі тыдняў сядзелі за кратамі, за іх заступіўся Аляксандар Лукашэнка.
“Адвязіце людзей у вёску, хай гэтыя старыя працуюць там, будуць у сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце. Гэта будзе ім лепей, чым сядзець у сьледчым ізалятары. Я б прасіў вас ляяльна весьці гэтую крымінальную справу”, — сказаў кіраўнік дзяржавы міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву. Гэта было 6-га лютага на нарадзе з праваахоўнікамі.
А вось зь якімі словамі Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы: “Прашу публічна, не саромеючыся, суд, каб вы вельмі ўважліва аднесьліся і, калі ёсьць магчымасьць, падтрымалі гэтых людзей. Нельга іх садзіць! Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах блукаў, вярнуўся, ды яшчэ тэрарызуе цэлую вёску”.
Абвінавачаны ў забойстве Ігар Макарэвіч, якога я знайшоў па хатнім тэлефоне, ужо прызнаў сябе вінаватым. Ігар вельмі ўдзячны за дапамогу аднавяскоўцам і Аляксандру Лукашэнку:
“Уся вёска паднялася. Пачалі паўсюль расказваць, што ён тут рабіў, пісаць у вышэйшыя органы. Гэтак дайшло да прэзыдэнта, і мы апынуліся дома. Пакуль. Так, я вельмі яму ўдзячны, што разабраўся, падышоў з чалавечага боку да таго, што тут было, што адбывалася, калі гэты ўсіх на вушы ставіў”.
Забітаму падпальніку Мікалаю Макарэвічу было 50 гадоў. Зь іх апошнія некалькі гадоў адбыў у калёніях. Усяго судзілі 6 разоў, першы раз за крадзеж кароў. Аднавяскоўцы згадваюць, што з турмаў Міес — такую атрымаў мянушку — вяртаўся ўсё горшым чалавекам: да сквапнасьці дадаліся жорсткасьць і помсьлівасьць. Пасьля першай жа адседкі падпаліў хату чалавека, які сьведчыў супроць яго на судзе. Потым хлявы, гаспадарчыя пабудовы і нават хаты ў Пухавічах пачалі гарэць рэгулярна.
Цясьляр Ігар Макарэвіч да свайго цёзкі з прозьвішча ставіўся, як і ўсе ў вёсцы: ненавідзеў, — і баяўся, што бяда не абміне і ягонай хаты. Вырашыў не чакаць:
“Апошні пажар як ён учыніў, то сам потым сказаў, што гэта ягоная работа. Міліцыянты патрымалі яго дзень і адпусьцілі. Кажуць, няма доказаў. А якія яшчэ доказы трэба, калі ён сам прызнаецца? Таму нам нічога не засталося і мы на гэта пайшлі”.
Паводле Ігара, апошнім часам аднавяскоўцы не зьвярталіся ў міліцыю з заявамі на Міеса, бо лічылі гэта бессэнсоўным. Пра гэтае ж цяпер кажуць жыхары Пухавіч у шматлікіх інтэрвію і дадаюць, што міліцыянты не рабілі захадаў. З гэтым начальнік Жыткавіцкага райаддзелу міліцыі Васіль Белакур ня згодны:
“Ды зьвярталіся яны, і кожны зварот не заставаўся без увагі. І ўчастковы добра працаваў, чалавек на сваім месцы. Цяпер вядзецца праверка, і пра вынікі вы даведаецеся”.
Сьледчы Гомельскай пракуратуры Сяргей Белікаў пакуль не перакананы, што міліцыя дзейнічала бездакорна:
“Так, быў факт, што ён прызнаўся, а яго назаўтра выпусьцілі. Таму што аднаго прызнаньня мала, каб затрымаць і ўзяць за краты. Але гэта пытаньне да міліцыі, чаму яны нічога не зрабілі больш. Сьледзтва іх дзеяньні таксама будзе вывучаць, і праз тыдні два зробім высновы, як было”.
Ці нармальна, што ў справы сьледчых і суду, які прыкладна празь месяц будзе разглядаць забойства Мікалая Макарэвіча, ужо ўмяшаўся Аляксандар Лукашэнка? Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб кажа, што ніколі ня стаў бы гэтак рабіць, бо гэта — перавышэньне ўлады:
“Прэзыдэнт мае права прыняць акт аб памілаваньні, але ўжо пасьля суду, калі прысуд уступіў у законную сілу, а асуджаны зьвярнуўся да прэзыдэнта. Усё. Іншых захадаў няма, ніхто ня можа чыніць ціск на суд ці на сьледзтва”.
Паводле Мечыслава Грыба, пухавіцкая гісторыя паказала яшчэ й тое, што ў Беларусі закон, які дазваляе людзям бараніць ад гвалту сябе ды сваю маёмасьць, недасканалы.
Чаму Аляксандар Лукашэнка папрасіў сілавікоў выпусьціць абвінавачаных у забойстве да суду дамоў? Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падзяліўся сваёй вэрсіяй:
“Бо ён Робін Гуд, народны заступнік. Гэта ягоны такі імідж з 1994-га году. Тэрарызаваў усіх сялян нейкі шалапут, яны ўзялі яго злавілі і забілі. Гэта ж па-рабінгудаўску, так? Справа мае вялікі розгалас. Вось сёньня й «Советская Белоруссія» пра яе напісала. Усе будуць чытаць і ведаць, які прэзыдэнт у нас народны заступнік”.
Валянцін Стэфановіч мяркуе, што для дэмакратычнай краіны цалкам непрымальна тое, што кіраўнік дзяржавы дэманструе ўдзел у справе сьледзтва і суду — зь якой бы тое ні было нагоды.
Паводле старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, пухавіцкая справа нагадае ўсім сьледчым, што трэба ўлічваць асобу падсьледнага, калі вырашаецца пытаньне, трымаць ці не трымаць яго да суду пад вартай:
“У гэтым падыход мне падаецца правільным. Але няправільна тое, што даручэньне дае прэзыдэнт. Гэта мусяць вырашаць самі сьледчыя ў межах сваёй кампэтэнцыі”.
Як пухавіцкі самасуд адгукнецца ў грамадзтве?
Некалькі гадоў таму болей за 100 беларускіх жанчын аб’ядналіся, каб дамагчыся ад пракуратуры перагляду крымінальных справаў, якія яны лічаць несправядлівымі. Адны ня згодныя з прысудам сваякам, другія падазраюць сьледчых у службовым злачынстве. Галіна Юхо пяты год дамагаецца перагляду справы аб забойстве сястры Кацярыны. Марна. Прыклад пухавіцкага самасуду падштурхнуў Галіну Юхо да новых скаргаў:
“Я ж ім ужо панапісвала — на 9 адрасоў. Пішу, што ў вёсцы Пухавічы жыхары вырашылі ўсё «якасна» і хутка — праз самасуд. І ня трэба, як я, 4 гады хадзіць па інстанцыях, дамагацца, каб арыштавалі забойцаў, якіх я ўжо знайшла. Але ўзьнікае пытаньне, навошта тады пракуратура, суды, міліцыя? Вось да чаго дайшла краіна”.
Пытаюся ў былога судзьдзі Канстытуцыйнага суду Міхаіла Пастухова: што будзе зь дзяржавай, грамадзяне якой стануць на шлях самасуду?
“Фактычна будзе разбурацца краіна. Гэта шлях у нікуды, калі сказаць шчыра”.
“Адвязіце людзей у вёску, хай гэтыя старыя працуюць там, будуць у сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце. Гэта будзе ім лепей, чым сядзець у сьледчым ізалятары. Я б прасіў вас ляяльна весьці гэтую крымінальную справу”, — сказаў кіраўнік дзяржавы міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву. Гэта было 6-га лютага на нарадзе з праваахоўнікамі.
А вось зь якімі словамі Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы: “Прашу публічна, не саромеючыся, суд, каб вы вельмі ўважліва аднесьліся і, калі ёсьць магчымасьць, падтрымалі гэтых людзей. Нельга іх садзіць! Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах блукаў, вярнуўся, ды яшчэ тэрарызуе цэлую вёску”.
Абвінавачаны ў забойстве Ігар Макарэвіч, якога я знайшоў па хатнім тэлефоне, ужо прызнаў сябе вінаватым. Ігар вельмі ўдзячны за дапамогу аднавяскоўцам і Аляксандру Лукашэнку:
“Уся вёска паднялася. Пачалі паўсюль расказваць, што ён тут рабіў, пісаць у вышэйшыя органы. Гэтак дайшло да прэзыдэнта, і мы апынуліся дома. Пакуль. Так, я вельмі яму ўдзячны, што разабраўся, падышоў з чалавечага боку да таго, што тут было, што адбывалася, калі гэты ўсіх на вушы ставіў”.
Забітаму падпальніку Мікалаю Макарэвічу было 50 гадоў. Зь іх апошнія некалькі гадоў адбыў у калёніях. Усяго судзілі 6 разоў, першы раз за крадзеж кароў. Аднавяскоўцы згадваюць, што з турмаў Міес — такую атрымаў мянушку — вяртаўся ўсё горшым чалавекам: да сквапнасьці дадаліся жорсткасьць і помсьлівасьць. Пасьля першай жа адседкі падпаліў хату чалавека, які сьведчыў супроць яго на судзе. Потым хлявы, гаспадарчыя пабудовы і нават хаты ў Пухавічах пачалі гарэць рэгулярна.
Цясьляр Ігар Макарэвіч да свайго цёзкі з прозьвішча ставіўся, як і ўсе ў вёсцы: ненавідзеў, — і баяўся, што бяда не абміне і ягонай хаты. Вырашыў не чакаць:
“Апошні пажар як ён учыніў, то сам потым сказаў, што гэта ягоная работа. Міліцыянты патрымалі яго дзень і адпусьцілі. Кажуць, няма доказаў. А якія яшчэ доказы трэба, калі ён сам прызнаецца? Таму нам нічога не засталося і мы на гэта пайшлі”.
Аднавяскоўцы не зьвярталіся ў міліцыю з заявамі на Міеса, бо лічылі гэта бессэнсоўным.
“Ды зьвярталіся яны, і кожны зварот не заставаўся без увагі. І ўчастковы добра працаваў, чалавек на сваім месцы. Цяпер вядзецца праверка, і пра вынікі вы даведаецеся”.
Сьледчы Гомельскай пракуратуры Сяргей Белікаў пакуль не перакананы, што міліцыя дзейнічала бездакорна:
“Так, быў факт, што ён прызнаўся, а яго назаўтра выпусьцілі. Таму што аднаго прызнаньня мала, каб затрымаць і ўзяць за краты. Але гэта пытаньне да міліцыі, чаму яны нічога не зрабілі больш. Сьледзтва іх дзеяньні таксама будзе вывучаць, і праз тыдні два зробім высновы, як было”.
Ці нармальна, што ў справы сьледчых і суду, які прыкладна празь месяц будзе разглядаць забойства Мікалая Макарэвіча, ужо ўмяшаўся Аляксандар Лукашэнка? Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб кажа, што ніколі ня стаў бы гэтак рабіць, бо гэта — перавышэньне ўлады:
Прэзыдэнт мае права прыняць акт аб памілаваньні, але ўжо пасьля суду.