Яны абвінавачваюцца ў забойстве аднавяскоўца, які нібыта займаўся падпаламі маёмасьці. Да зьмены меры стрыманьня арыштаваных вяскоўцаў спрычыніўся сам Аляксандар Лукашэнка.
На нарадзе ў пытаньнях крымінальнага заканадаўства, якая прайшла 6 лютага, Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся, каб міністар унутраных спраў Навумаў адпусьціў затрыманых.
“Адвязіце іх, — раіў прэзыдэнт, — у вёску, я вас прашу, няхай яны жывуць у вёсцы, а вы вядзіце сваю крымінальную справу. Адвязіце людзей у вёску, і няхай гэтыя старыя працуюць там, знаходзяцца ў сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце. Гэта для іх будзе лепей, чым сядзець у сьледчым ізалятары”.
Паводле кіраўніка дзяржавы, “іх нельга саджаць. Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах бадзяўся, прыйшоў і яшчэ тэрарызуе цэлую вёску”.
У той жа дзень, 6 лютага, абвінавачаныя мужчыны 29, 35 і 37-гадовага ўзросту былі дастаўленыя з гомельскага СІЗА ў Пухавічы. Тамтэйшыя жыхары па-рознаму ўспрынялі нечаканае вызваленьне.
Спадарыня: “Канечне, людзі радыя, што іх адпусьцілі”.
Яшчэ адна жыхарка Пухавічаў больш крытычна паставілася да апошніх падзеяў: “Пажары былі, але хто ж ведае, хто гэта падпальваў”.
Былы супрацоўнік пракуратуры, юрыст Алег Волчак лічыць, што кіраўнік дзяржавы ня мае права ўмешвацца ў дасьледаваньне падпалаў у Пухавічах:
“Лукашэнка ня мае права вызваляць ад крымінальнай адказнасьці па любых крымінальных справах. Ёсьць у нас суд і ёсьць пракуратура, якія й вырашаюць. Але не прэзыдэнт. Гэта перавышэньне службовых паўнамоцтваў і ўмяшаньне ў дзейнасьць праваахоўных органаў”.
Нагадаем, што падпалы ў Пухавічах мелі месца напрыканцы мінулага году. Людзі памятаюць тры пажары. Сын адной зь вясковых жанчын, чыя маёмасьць пацярпела ад агню, вырашыў яшчэ з двума паплечнікамі паквітацца за падпалы. На іх думку, “чырвонага пеўня” вяскоўцам запускаў 43-гадовы жыхар Пухавічаў, які дагэтуль шэсьць разоў сядзеў у турме й адбываў пакараньне на “хіміі” за крадзяжы й падпалы.
Утраіх маладыя мужчыны й забілі 31 сьнежня былога зэка, а цела спрабавалі нават спаліць.
Праз чатыры дні мужчын, якія ўчынілі самасуд, арыштавалі. А цяпер, паводле загаду кіраўніка дзяржавы, адпусьцілі.
Зламысная традыцыя запускаць крыўдзіцелю “чырвонага пеўня” існавала ў Жыткавіцкім раёне даўно. Нават у найноўшай гісторыі міліцыя рэгістравала дзясяткі падпалаў на год — найчасьцей гарэлі складзеныя на падворках стагі сена й гаспадарчыя пабудовы.
Але найбольшага страху нагнала на вяскоўцаў у 60-я гады цяпер ужо мінулага стагодзьдзя “банда Юхневіча”. Уладзімер Юхневіч, які яе ачольваў, быў высланы з раёну “за палітычную нядобранадзейнасьць”. Вярнуўшыся зь лягераў, ён з памагатымі амаль пяць гадоў трымаў у страху жыхароў вёсак Кольна, Рудня, Млынок таго ж Жыткавіцкага раёну. “Мсьціўцы” падпальвалі пабудовы найперш тых жыхароў, хто сьведчыў супраць Юхневіча.
У 1962 годзе банда ўзарвала ў Жыткавічах будынак міліцыі. У рэшце рэшт Уладзімера Юхневіча арыштавалі й расстралялі, а ягоных памагатых пакаралі рознымі тэрмінамі зьняволеньня.
У 2004 годзе ў вёсцы Бацьвінава Чачэрскага раёну было зарэгістравана 11 начных пажараў. Тамтэйшы люд спаў літаральна на чамаданах, баючыся чарговага начнога здарэньня. Жыхары Бацьвінава былі перакананыя, што ў вёсцы ці недзе побач сапраўды завёўся зламысьнік — магчыма, нават і не адзін — які і ўчыняе падпалы. Прычым заўважана была пэўная заканамернасьць: падпалы ўчыняліся, як правіла, з надыходам сенакоснай пары, калі рупныя гаспадары запаўняюць гумны і хлеўчукі сенам.
Ня так даўно ў Рэчыцы мясцовыя крымінальныя групоўкі спрабавалі падпаламі дзьвярэй і аўтамашын прымусіць некаторых незгаворлівых прадпрымальнікаў сплачваць ім паборы.
На нарадзе ў пытаньнях крымінальнага заканадаўства, якая прайшла 6 лютага, Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся, каб міністар унутраных спраў Навумаў адпусьціў затрыманых.
“Адвязіце іх, — раіў прэзыдэнт, — у вёску, я вас прашу, няхай яны жывуць у вёсцы, а вы вядзіце сваю крымінальную справу. Адвязіце людзей у вёску, і няхай гэтыя старыя працуюць там, знаходзяцца ў сваіх сем’ях, а вы іх запрашайце і дапытвайце. Гэта для іх будзе лепей, чым сядзець у сьледчым ізалятары”.
Паводле кіраўніка дзяржавы, “іх нельга саджаць. Што гэта — вялікі чалавек загінуў? Па турмах бадзяўся, прыйшоў і яшчэ тэрарызуе цэлую вёску”.
У той жа дзень, 6 лютага, абвінавачаныя мужчыны 29, 35 і 37-гадовага ўзросту былі дастаўленыя з гомельскага СІЗА ў Пухавічы. Тамтэйшыя жыхары па-рознаму ўспрынялі нечаканае вызваленьне.
Канечне, людзі радыя, што іх адпусьцілі
Яшчэ адна жыхарка Пухавічаў больш крытычна паставілася да апошніх падзеяў: “Пажары былі, але хто ж ведае, хто гэта падпальваў”.
Былы супрацоўнік пракуратуры, юрыст Алег Волчак лічыць, што кіраўнік дзяржавы ня мае права ўмешвацца ў дасьледаваньне падпалаў у Пухавічах:
Гэта перавышэньне службовых паўнамоцтваў і ўмяшаньне ў дзейнасьць праваахоўных
органаў