Сёньня Аляксандар Лукашэнка наведаў вытворчае аб’яднаньне “Лідсельмаш”. Для візыту выбрана адно з найбольш пасьпяховых прадпрыемстваў галіны: як сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, на тле сусьветнага крызісу лідзкае прадпрыемства застаецца рэдкім узорам эканамічнай стабільнасьці: тэмпы росту вытворчасьці там летась склалі ў параўнаньні з папярэднім годам 139%.
У часе наведваньня “Лідсельмашу” Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што сельскагаспадарчае машынабудаваньне застанецца ў прывілеяваным становішчы:
“У вас пэрспэктыва добрая. Таму ні ў якім выпадку нельга, нават пры такім попыце, якасьць зьніжаць. Будзе якасьць — у вас будзе пакупнік. А па коштах мы заўсёды іншых апярэдзім. У нас не такі кошт на энэргарэсурсы, у нас працоўныя рэсурсы нашмат таньнейшыя. Проста балавацца трэба спыніць і шукаць прыбытак за кошт зьніжэньня сабекошту. А фактары ў нас усе ў руках”.
Таксама кіраўнік краіны заявіў, што дзеля падвышэньня экспартнай прывабнасьці шмат каму хацелася б яшчэ працэнтаў на 20 дэвальваваць рубель. Аднак абвалу ня будзе, — запэўніў ён і патлумачыў: “Мы ж народу паабяцалі…”
Дырэктар Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан кажа, што цяпер для ўсіх беларускіх прадпрыемстваў ці не галоўная задача — прадаць ужо вырабленыя тавары. Але праблема ў тым, што беларуская прадукцыя робіцца ўсё менш канкурэнтаздольнай — сыравіну заводы набывалі яшчэ летась па высокіх коштах, а цяпер, ва ўмовах адсутнасьці попыту, даводзіцца дэмпінгаваць і працаваць на страту. Як кажа спадар Лопан, асноўным фактарам выжываньня робіцца добра пралічаная маркетынгавая палітыка:
“Відавочная праблема: ва ўмовах, калі рынкі падаюць і рэсурсы таксама таньнеюць, на пачатку году трэба чакаць яшчэ большага іх патаньненьня. Найперш гэта тычыцца мэталяў і іншых матэрыялаў, бо такая лёгіка крызісу. Прадаваць прадукцыю, вырабленую яшчэ са старых матэрыялаў, набытых па старых, вышэйшых коштах, зразумела, што будзе складана. Таму што цяпер патрабуюцца пэўныя маркетынгавыя ходы, у тым ліку якіясьці акцыі, распродажы, зьніжкі, каб павялічыць абаротнасьць гэтых актываў, каб чымсьці прывабліваць пакупнікоў. Каб на рынках варушылася ўсё хутчэй”.
У адсутнасьць відавочнага прагрэсу ўрад ідзе на навацыі — у прыватнасьці, дзяржаўным прадпрыемствам дазволена прадаваць прадукцыю нават ніжэй за сабекошт. Аднак вялікага плёну гэтыя захады не прыносяць: прамысловы сэктар у сваім экспарце на 90% завязаны на Расею, дзе фінансавы крызіс перакінуўся на ўсю эканоміку. Партнэры беларускіх вытворцаў у бальшыні сваёй “замарозілі” гандлёвыя стасункі. Да таго ж некаторыя таварныя пазыцыі блякуюцца расейскімі ўладамі — як у выпадку з МАЗамі, якія складаюць непажаданую канкурэнцыю мясцовым вытворцам.
Аднак сёньня ў Лідзе Лукашэнка заявіў, што Расея па-ранейшаму застанецца для Беларусі галоўным палітычным, эканамічным, а пасьля падпісаньня пагадненьня пра адзіную сыстэму супрацьпаветранай абароны — яшчэ і ваенным партнэрам. Праўда, тут жаён і пакрытыкаваў саюзьнікаў: з улікам працэнтнай стаўкі гэтым разам расейскі крэдыт атрымаўся ўтрая даражэйшым за крэдыт МВФ. Разам з тым Лукашэнка ня траціць спадзяваньняў атрымаць ад Расеі яшчэ адзін стабілізацыйны крэдыт: “Калі раптам лясьне Беларусь, для Расеі гэта будзе нашмат большая страта, чым даць нам 2 мільярды на падтрымку”, — рэзюмаваў кіраўнік краіны.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка ўпершыню выказаўся адносна дзейнасьці Грамадзка-кансультатыўнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта, куды да супрацы запрошаныя прадстаўнікі памяркоўнай апазыцыі. У прыватнасьці, ён заявіў, што не дапусьціць выкарыстаньня рады для прасоўваньня “брудных ідэяў” апазыцыі. Ён зазначыў, што па выніках першага паседжаньня не пачуў з боку апанэнтаў нічога для сябе новага.
У часе наведваньня “Лідсельмашу” Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што сельскагаспадарчае машынабудаваньне застанецца ў прывілеяваным становішчы:
“У вас пэрспэктыва добрая. Таму ні ў якім выпадку нельга, нават пры такім попыце, якасьць зьніжаць. Будзе якасьць — у вас будзе пакупнік. А па коштах мы заўсёды іншых апярэдзім. У нас не такі кошт на энэргарэсурсы, у нас працоўныя рэсурсы нашмат таньнейшыя. Проста балавацца трэба спыніць і шукаць прыбытак за кошт зьніжэньня сабекошту. А фактары ў нас усе ў руках”.
Кіраўнік краіны заявіў, што дзеля падвышэньня экспартнай прывабнасьці шмат каму хацелася б яшчэ працэнтаў на 20 дэвальваваць рубель.
Дырэктар Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан кажа, што цяпер для ўсіх беларускіх прадпрыемстваў ці не галоўная задача — прадаць ужо вырабленыя тавары. Але праблема ў тым, што беларуская прадукцыя робіцца ўсё менш канкурэнтаздольнай — сыравіну заводы набывалі яшчэ летась па высокіх коштах, а цяпер, ва ўмовах адсутнасьці попыту, даводзіцца дэмпінгаваць і працаваць на страту. Як кажа спадар Лопан, асноўным фактарам выжываньня робіцца добра пралічаная маркетынгавая палітыка:
“Відавочная праблема: ва ўмовах, калі рынкі падаюць і рэсурсы таксама таньнеюць, на пачатку году трэба чакаць яшчэ большага іх патаньненьня. Найперш гэта тычыцца мэталяў і іншых матэрыялаў, бо такая лёгіка крызісу. Прадаваць прадукцыю, вырабленую яшчэ са старых матэрыялаў, набытых па старых, вышэйшых коштах, зразумела, што будзе складана. Таму што цяпер патрабуюцца пэўныя маркетынгавыя ходы, у тым ліку якіясьці акцыі, распродажы, зьніжкі, каб павялічыць абаротнасьць гэтых актываў, каб чымсьці прывабліваць пакупнікоў. Каб на рынках варушылася ўсё хутчэй”.
Дзяржпрадпрыемствам дазволена прадаваць прадукцыю ніжэй за сабекошт. Аднак плёну гэта не дае.
Аднак сёньня ў Лідзе Лукашэнка заявіў, што Расея па-ранейшаму застанецца для Беларусі галоўным палітычным, эканамічным, а пасьля падпісаньня пагадненьня пра адзіную сыстэму супрацьпаветранай абароны — яшчэ і ваенным партнэрам. Праўда, тут жа
Лукашэнка ня траціць спадзяваньняў атрымаць ад Расеі яшчэ адзін стабілізацыйны крэдыт.