Лінкі ўнівэрсальнага доступу

EuroЛукашэнка


Тэлеканал “Euronews” паказаў інтэрвію з Аляксандра Лукашэнкам. Гаварыў пра ўзаемадачыненьні з Эўропай, пра прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


"Многія выклікі, з якімі Эўропа сутыкаецца, не могуць быць пераадолены без Беларусі", — заявіў у інтэрвію тэлеканалу “Euronews” прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

"Наркотыкі, транзыт нелегалаў, якія запаланілі законна і незаконна ўсю Эўропу і ствараюць праблемы, і шмат што іншае, ажно да транзыту энэрганосьбітаў. Эўропа ў вырашэньні гэтых праблем вельмі зацікаўлена”, — заявіў Лукашэнка.

“Ёсьць узаемны цікаўнасьць, і гэта падштурхоўвае нас да нармальных адносінаў", дадаў ён

Кіраўнік Беларусі назваў паляпшэньне адносінаў з Эўразьвязам пазытыўным момантам.

Лукашэнка паведаміў, што яшчэ не атрымліваў на сустрэчу кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу ў Прагу.
Хто паедзе ў Прагу - непрынцыпова...

"Я лічу, што гэта не прынцыпова — хто паедзе… Пытаньне не ў гэтым. Хтосьці будзе ў Празе, мы будзем абмяркоўваць тыя праблемы, якія заключаны ва Ўсходнім партнэрстве".

“Што да Абхазіі і Асэтыі, я ўжо некалькі разоў пра гэта казаў, у нас ёсьць у гэтым сэнсе свая пазыцыя – мы не прымаем ніякага ціску: ні з боку Эўропы, ні з боку Расеі. Гэта нашая сувэрэнная справа — прызнаваць ці не прызнаваць... І мы гэтае пытаньне будзем вырашаць спакойна і абсалютна дэмакратычна…. Я думаю, што Беларусь паступіць прагматычна, разумна і вельмі прыстойна ў адносінах да народаў Абхазіі і Асэтыі”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка, адказваюць на пытаньне пра магчымае прызнаньне Беларусьсю сувэрэнітэту Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

“Euronews” трансьлюецца ў 119 краінах сьвету. 24 гадзіны канал перадае відэахроніку і тэматычныя праграмы на васьмі мовах: ангельскай, арабскай, італійская, гішпанскай, нямецкай, партугальскай, расейскай і францускай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG