Павел Барадзін пракамэнтаваў падпісаньне 3 лютага дамовы аб Адзінай рэгіянальнай сыстэме cупрацьпаветранай абароны Расеі і Беларусі.
Паводле дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы", для стварэньня адзінай сыстэмы СПА патрэбна 20 мільярдаў даляраў. Паводле ягоных словаў, нягледзячы на высокі кошт, сыстэма патрэбная абедзьвюм дзяржавам, – паведамляе БелТА.
Паводле Барадзіна, вайсковым ведамствам дзьвюх краін дадзеныя даручэньні да наступнага паседжаньня Найвышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы прадставіць канкрэтную праграму для стварэньня адзінай сыстэмы СПА.