Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – эканаміст Тацяна Вайтовіч. Яна працуе ў адной са сталічных лізінгавых кампаній. А ў вольны ад працы час едзе на вуліцу Гурскага, 42, дзе месьціцца цэнтар бяздомных жывёлін “Фаўна гораду”. Нядаўна там пачаліся перамены, якія выклікалі хвалю пратэсту сярод валянтэраў, грамадзкасьці. Спадарыня Вайтовіч ад імя больш чым тысячы чалавек разаслала ў СМІ Беларусі адкрыты ліст з просьбай дапамагчы абараніць жывёлін, вынесьці гэтую праблему на шырокае абмеркаваньне. Сёньня пра тое, як знайсьці сваіх гадаванцаў.
Што вам патрэбна зрабіць, калі згубілася жывёліна? У першую чаргу – паразьвешваць абвесткі ў сваім раёне. Паўсюль, дзе можна.
Калі гэта сабака, жадана ахапіць яшчэ і суседнія раёны.
Жадана пагаварыць з дворнікамі, бо зранку яны бачаць вельмі шмат з таго, што мы ўжо аніяк не заўважым днём.
Калі нічога з гэтага не дапамагло і цягам дня не знайшлося таго, хто пабачыў прапаўшага ката ці сабаку, можна зьвярнуцца ў ЖЭС з пытаньнем, ці быў у гэтыя дні адлоў? ЖЭС абавязаны даць адпаведную даведку.
Калі адлоў меў месца, і нават як яго ня здарылася, ведайце – жывёліна магла патрапіць у суседнія раёны, таму вам абавязкова трэба пад’ехаць на Гурскага, 42, дзе месьціцца прадпрыемства “Фаўна гораду”. Там у журнале адміністратара неабходна пакінуць адпаведную заяву. Жадана даць поўнае апісаньне, а яшчэ лепш – і фотку вашага ўлюбёнца.
Наагул, ведаючы, што жывёлін губляецца надзвычай шмат, вы можаце самі рэгулярна тэлефанаваць сюды, а таксама пад’яжджаць і глядзець.
Патрэбна таксама даць аб’явы празь інтэрнэт – гэта сайты “Из рук в руки” таксама даць заяву на сайт пароднікаў, іншыя сайты пра жывёлін. Там можна высьветліць, што нехта знайшоў вашую прапажу.
Не спыняйце пошук нават тады, калі ўсе вашыя спробы аказаліся марнымі. Бо вядома шмат выпадкаў, што сабакі ці каты знаходзіліся зусім нечакана нават праз паўгода.
Таму – шукайце і яшчэ раз шукайце, прыкладайце дзеля гэтага нейкія рухі. Інакш жывёліна папросту ня вернецца дадому і будзе невядома дзе. А вашае сумленьне – не засьне…