Расейскі ваенны экспэрт Аляксандар Гольц лічыць, што "ніякай ваеннай неабходнасьці ў стварэньні аб’яднанай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі няма".
БЕЛАРУСЬ І РАСЕЯ СТВАРАЮЦЬ АДЗІНУЮ СЫСТЭМУ СПА
У інтэрвію рускай службе Радыё Свабода Аляксандар Гольц сказаў:
“Пра сумесную СПА гаворыць ужо гадоў дзесяць. Прычым рэгулярна ў прэсу прасочваюцца чуткі, што ўсё дакумэнты гатовыя і рашэньне будуць вось-вось прынятыя. Але іх па-ранейшаму няма. Мяркую, гэта заканамерна. Ніякай ваеннай неабходнасьці ў стварэньні гэтай аб’яднанай сыстэмы няма. Скажу больш жорстка: з ваеннага пункту гледжаньня гэтая задума проста бессэнсоўная.
Радыё Свабода: Няма ваеннай пагрозы, якой яна павінна супрацьстаяць?
Такая пагроза настолькі ж рэальна, наколькі рэальная ваенна-паветраная апэрацыя супраць Расеі і Беларусі з боку заходніх краінаў магчымая
Радыё Свабода: Чым тады можна патлумачыць жывучасьць праекту?
Гольц: Толькі палітычнымі прычынамі. Ён усплывае ўсяляк, калі трэба прадставіць нейкія сьведчаньні непарушнага сяброўства Беларусі і Расеі .
Радыё Свабода: Але, можа, рана ці позна ўсё ж будзе рэалізаваны? Хаця б як сьведчаньне непарушнага сяброўства?
Гольц: Ёсьць сумневы. Складанасьць заключаецца ў тым, што такая сыстэма СПА ня можа мець два камандныя пункты. Між іншым, Аляксандар Лукашэнка вельмі акуратны ў пытаньні камандаваньня беларускімі ўзброенымі сіламі. Ён зусім не схільны аддаваць іх пад камандаваньне Расеі. Адзінага цэнтру СПА як не было, так, упэўнены, так і ня будзе.