Раман Уладзімера Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна ня толькі чытаць, але і слухаць. Выдавецка-рэклямная кампанія “БелТонМедыя” выпусьціла яго ў фармаце МР3, чым запачаткавала бібліятэку аўдыёкніг знакамітага майстра айчыннае літаратуры.
Cорак гадзінаў эстэтычнага задавальненьня вам забясьпечаныя. І ня трэба вочы сьляпіць у паўзмроку грамадзкага транспарту над тамінамі знакавага твору айчыннае літаратуры. Дырэктар “БелТонМедыі” Алесь Калоша кажа, што пачаць выпуск аўдыёкніг Уладзімера Караткевіча менавіта з “Каласоў…” кампанію змусіла асаблівая роля рамана ў духоўнай прасторы беларусаў.
“Каласы пад сярпом тваім” — гэта ня толькі высокамастацкі ўзор літаратуры, а твор, які і рабіў, і робіць, і будзе рабіць беларусаў па пашпарце — беларусамі па духу. Беларусамі, якія ўсьведамляюць сваю гісторыю, якія ўсьведамляюць свае карані, хто яны на гэтай зямлі, разумеюць сваю культуру. Асабліва, мне здаецца, гэты твор важны для беларускай моладзі“.
Натхняльнікам выданьня стаў слынны чытальнік, які ўзначальваў катэдру сцэнічнай мовы Беларускай акадэміі мастацтваў Андрэй Каляда. Агучыць “Каласы…” было даўняй марай колішняга стваральніка тэатру “Жывое слова”. І вось яна спраўдзілася. Цяпер Андрэй Каляда начытвае для “БелТонМедыі” іншыя творы Ўладзімера Караткевіча. Спадар Калоша працягвае:
“Андрэй Каляда пачаў чытаць у студыі ўжо раман „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“. Мы плянуем выдаць і „Чорны замак Альшанскі“, і „Дзікае паляваньне караля Стаха“. Думаем зрабіць цэлую анталёгію аўдыёкніг па творчасьці Караткевіча”.
Гукавую анталёгію Ўладзімера Караткевіча складуць сама меней шэсьць дыскаў. Першы зь іх на гэтым тыдні ўжо зьявіцца на паліцах цэнтральных менскіх кнігарняў і спэцыялізаваных крамаў, дзе прадаюцца аўдыёдыскі. Наступныя дыскі аўдыёанталёгіі Ўладзімера Караткевіча чакаюцца цягам году.
Cорак гадзінаў эстэтычнага задавальненьня вам забясьпечаныя. І ня трэба вочы сьляпіць у паўзмроку грамадзкага транспарту над тамінамі знакавага твору айчыннае літаратуры. Дырэктар “БелТонМедыі” Алесь Калоша кажа, што пачаць выпуск аўдыёкніг Уладзімера Караткевіча менавіта з “Каласоў…” кампанію змусіла асаблівая роля рамана ў духоўнай прасторы беларусаў.
“Каласы пад сярпом тваім” — гэта ня толькі высокамастацкі ўзор літаратуры, а твор, які і рабіў, і робіць, і будзе рабіць беларусаў па пашпарце — беларусамі па духу. Беларусамі, якія ўсьведамляюць сваю гісторыю, якія ўсьведамляюць свае карані, хто яны на гэтай зямлі, разумеюць сваю культуру. Асабліва, мне здаецца, гэты твор важны для беларускай моладзі“.
Думаем зрабіць цэлую анталёгію аўдыёкніг па творчасьці Караткевіча.