Сёньня ў Маскве пройдзе паседжаньне так званага cаюзнага Савету міністраў. Яму папярэднічала супольнае паседжаньне калегіяў Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі. У сваю чаргу сёньняшняя маскоўская размова стане пралёгам да сустрэчы Дзьмітрыя Мядзьведзева і Аляксандра Лукашэнкі. Яна заплянаваная на 4 лютага ў рамках Найвышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Паводле афіцыйных крыніц, галоўная тэма ўсіх трох сустрэч – распрацоўка пляну сумесных дзеяньняў для мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу. Бакі зьбіраюцца ў сакавіку распрацаваць плян-прагноз эканамічнага разьвіцьця саюзнай дзяржавы.
Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіра Набіуліна гаворыць: антыкрызісны плян закліканы захаваць цяперашні ўзровень супрацоўніцтва абедзьвюх эканомік:
“Гэты плян у нас комплексны. Ён уключае ў сябе як элемэнты антыкрызісных мераў, так і тыя дзеяньні, якія нам неабходна зрабіць і для стварэньня мытнага саюзу трох краінаў (Расея, Казахстан, Беларусь), і для паглыбленьня нашай эканамічнай інтэграцыі наагул”.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка камэнтуе:
“Гэта нагадвае мне рэпэтыцыю мастацкай самадзейнасьці – хто лепш сьвішча. Як выходзіць з крызісу? Трэба закрываць дрэнныя прадпрыемствы, ствараць новую вытворчасьць, новыя працоўныя месцы. Прычым кожная краіна гэта будзе рабіць паасобку. А прадаваць мясарубку ў Расею, а там купляць “Жыгулі” за 4710 даляраў? Такое мы ўжо праходзілі ў Савецкім Саюзе”.
Экспэрты ў Менску лічаць: для Беларусі на ўсіх гэтых перамовах куды важнейшае іншае – атрымаць ад Масквы крэдыт у памеры 100 мільярдаў расейскіх рублёў. Матыў гэтай просьбы такі – пазыка неабходная для пераходу на разьлікі ў расейскіх рублях замест амэрыканскіх даляраў ва ўзаемным гандлі. Крэдыт папрасілі яшчэ 22 сьнежня. Але 24 студзеня намесьнік кіраўніка Мінфіну Расеі Дзьмітрый Панкін сказаў, што Масква гэтага звароту не разглядае.
Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч не бярэцца прагназаваць – дадуць крэдыт ці не:
“У такіх пытаньнях вызначальная не эканоміка, а палітыка. Таму й рашэньне будзе прымацца на палітычным узроўні. Бо насамрэч крэдыт для пераходу на расейскі рубель нам не патрэбны. Крэдыт патрэбны для пакрыцьця гандлёвага дэфіцыту з Расеяй. Летась дэфіцыт склаў астранамічную суму – амаль 13 мільярдаў даляраў. І таму гэтыя крэдыты з Расеі патрэбныя нам, каб неадкладна патраціць на аплату расейскіх газу і нафты”.
А дзейны старшыня праўленьня Нацбанку Пётар Пракаповіч заяўляе: Беларусь павінна найперш працаваць з валютамі тых краінаў, зь якімі яна найболей гандлюе:
“Мы ўнесьлі канкрэтную прапанову, каб за кароткі прамежак часу ператварыць расейскі рубель у рэгіянальную, рэзэрвовую валюту,
якую мы маглі б актыўна выкарыстоўваць”.
Менавіта гэтым уладныя структуры Беларусі і тлумачаць неабходнасьць новага расейскага крэдыту.