Таксама будуць абмеркаваныя сцэнарныя ўмовы разьвіцьця эканомік дзьвюх краін на пэрыяд да 2011 года.
Чакаецца, што на калегіі выступіць міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Эльвіра Набіуліна. Зь беларускага боку – міністар эканомікі Мікалай Зайчанка, паведамляе прэсавая служба расейскага міністэрства.
Перад пасяджэньнем Э. Набіуліна сустрэлася зь беларускім прэм’ерам Сяргеем Сідорскім.
Сяргей Сідорскі паведаміў, што 30 студзеня ў Маскве ён сустрэнецца з Уладзімерам Пуціным. У рамках саюзнага Саўміна бакі абмяркуюць сумесныя дзяньні Беларусі і Расеі ва ўмовах сусьветнага фінансавага крызісу.