Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за ўсталяваньне ў Магілёве інфармацыйнай шыльды ў гонар БНР сёньня падала скаргу ў ідэалягічны аддзел аблвыканкаму. Моладзевыя актывісты намагаюцца адмяніць пастанову гарвыканкаму, які не дазволіў зьдзейсьніць іхны намер.
Ініцыятыву актывістаў па ўсталяваньні шыльды ў гонар БНР падтрымалі сваімі подпісамі болей за шэсьцьсот магілёўцаў.
Паводле магілёўскіх гісторыкаў, 12 ліпеня 1918 году ў цяперашнім будынку абласнога краязнаўчага музэю прадстаўнікі грамадзкасьці прызналі ў горадзе ўладу БНР. На сьцяне гэтага будынку й прапаноўвалі ўсталяваць шыльду актывісты.
Адмову гарвыканкам матываваў тым, што нібыта супрацоўнікі музэю супраць усталяваньня шыльды. Акрамя таго, на думку гарвыканкаму, няма дакумэнтальнага пацьверджаньня таго факту, што магілёўская грамадзкасьць прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў горадзе.
Да скаргі ў аблвыканкам актывісты дадалі гістарычную даведку пра падзеі 1918 году. Яе падрыхтаваў магілёўскі гісторык Ігар Пушкін.
Што да краязнаўчага музэю, то, паводле старшыні ініцыятыўнай групы Тацяны Буланавай, яго супрацоўнікі паабяцалі даць пісьмовае абгрунтаваньне сваёй пазыцыі.
Зьвесткі пра сход прадстаўнікоў грамадзкасьці Магілёва і прызнаньне ім улады БНР знайшоў у гістарычнай літаратуры мясцовы гісторык Ігар Пушкін. Паводле яго, сход адбыўся 12 ліпеня 1918 году з ініцыятывы Магілёўскага нацыянальнага камітэту, якім кіраваў Міхаіл Кахановіч. У сходзе ўдзельнічалі каля чатырохсот магілёўцаў. Яны, як сьцьвярджае гісторык, бальшынёй галасоў і прызналі ў Магілёве ўладу БНР.